Завяршаецца бягучы рамонт дваровай тэрыторыі каля шматпавярховага дома № 13 па вуліцы Навагрудскай.

Работы вядуць адразу дзве арганізацыі раёна – ДРБУ-119 і ўпраўленне спецыяльных работ горада Дзятлава ААТ “Будкомплекс”. Будаўнічая арганізацыя правяла ўкладку бардзюраў і тратуараў, падрыхтоўку дваровай тэрыторыі да асфальтавага пакрыцця (на гэта было выдаткавана больш за 48,2 тысячы рублёў з раённага бюджэту). У хуткім часе дарожнікі завершаць комплекс работ асфальтаваннем (больш за 32,7 тысячы з раённага бюджэту).

Дваровая тэрыторыя не толькі прыводзіцца ў парадак, але і мадэрнізуецца: пашырана парковачнае месца, тратуары абсталяваны спускамі і выдзелены жоўтым колерам для зручнасці пешаходаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации