Праект “Пажарнае братэрства. Гісторыя аднаго фота”. Людзі ў пагонах

Фотаздымкі – сведкі гісторыі чалавека, калектыву, арганізацыі, эпохі. Праз гады і дзесяцігоддзі яны даюць магчымасць ратаўнікам узгадаць самыя яркія моманты, падзеі, эмоцыі, саслужыўцаў і тое, як развівалася, мадэрнізавалася пажарная служба Дзятлаўшчыны, заснаваная на прынцыпах мужнасці, братэрства і ўзаемнай падтрымкі.

– На фота – дзень святочнага парада, прысвечанага Дню Перамогі, у ім прымаў удзел атрад пажарнай службы, кіраўніком якога я тады з’яўляўся, на той час ужо насіў званне падпалкоўніка, – расказвае старшыня ветэранскай арганізацыі ратаўнікоў раёна Сяргей Малышчык, які на працягу доўгага часу ўзначальваў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. – У тую пару ваенныя ўжо не служылі на Дзятлаўшчыне, і пажарныя  разам з міліцыяй, як прадстаўнікі ваенізаваных структур, выступілі з прапановай перад кіраўніцтвам раёна стварыць каробку ў святочнай калоне, у якой удзельнічалі супрацоўнікі нашага падраздзялення. Дарэчы, гэта добрая традыцыя захавалася і дагэтуль.

Падзеі, адлюстраваныя на фота, адбыліся ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя, на досвітку станаўлення пажарнай службы як асобнай структуры, калі кожны крок быў няпростым, але надзвычай важным.

– Цяпер супрацоўнікі МНС маюць па некалькі камплектаў форменнага абмундзіравання, а на той час была праблема падабраць для параду аднастайную форму для ўсёй групы. Было прынята рашэнне надзець белыя кашулі, чорныя гальштукі і непарадныя галаўныя ўборы, – узгадвае Сяргей Уладзіміравіч.

Адной з першых традыцый, якія нарадзіліся ў тыя часы, стала традыцыя прымаць прысягу на вернасць Айчыне на абеліску Славы. Яна беражліва падтрымлівалася ўвесь гэты час, выконваецца і сёння: маладое папаўненне ратаўнікоў урачыста чытае тэкст прысягі каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

 Напрыканцы 90-х гадоў закладваўся фундамент аўтарытэту пажарнай службы, які захоўваецца дагэтуль. На змену ранейшым задачам прыходзіў значна шырэйшы спектр абавязкаў. Яны вырашаліся ва ўмовах абмежаванасці тэхнічнага забеспячэння і персаналу. На варце жыцця і бяспекі грамадзян у той час стаялі людзі рознага ўзросту, якія не лічыліся са сваім вольным часам, калі трэба было ліквідаваць надзвычайную сітуацыю.

– Хто, калі не мы? – гучала заканамернае пытанне.

У тэхнічным аснашчэнні падраздзялення важкую падтрымку аказалі органы раённай улады. Было закуплена аварыйна-выратавальнае абсталяванне, сродкі абароны органаў дыхання, кампрэсары. Людзі змаглі не толькі ганарыцца сваёй службай, але і выконваць абавязкі, маючы для гэтага рэсурсы.

Праз гады надышоў той знакавы час, калі Указам Прэзідэнта Беларусі пажарная служба атрымала магутную падтрымку: сталі будавацца пажарныя часці, стваралася магутная транспартная база, у якой цяпер ёсць і водны, і наземны транспарт. Сённяшнія ратаўнікі Дзятлаўшчыны маюць усё для таго, каб аператыўна і эфектыўна рэагаваць на любыя катаклізмы, ратаваць жыцці людзей і іх маёмасць.

– Перажываю пачуццё радасці і задавальнення, калі наведваю родны аддзел па надзвычайных сітуацыях, бачу, як сёння працуе аддзел унутраных спраў, – падводзіць вынік Сяргей Малышчык. – Аднак усе мы помнім, што фундамент, заснаваны на прынцыпах прафесіяналізму, адвагі і гонару, быў закладзены ў далёкія 90-я гады сённяшнімі ветэранамі службы. За гэтыя гады на ім узведзены дастойны будынак.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае #Дятловщина

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

9 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

9 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

10 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

10 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

10 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago