Прадстаўнік Беларусі Ivan (Аляксандр Іваноў) выступіць у другім паўфінале «Еўрабачання-2016». Гэта стала вядома па выніках праведзенай жараб’ёўкі, паведамляе афіцыйны сайт міжнароднага песеннага конкурсу.
У другім паўфінале (12 мая) акрамя Беларусі выступяць Албанія, Аўстралія, Бельгія, Балгарыя, Данія, Македонія, Грузія, Ірландыя, Ізраіль, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Румынія, Сербія, Славенія, Швейцарыя і Украіна.
У першым паўфінале (10 мая) на сцэну выйдуць артысты з Арменіі, Аўстрыі, Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Кіпра, Чэхіі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Ісландыі, Мальты, Малдовы, Чарнагорыі, Расіі, Сан-Марына, Нідэрландаў.
У фінал міжнароднага конкурсу аўтаматычна трапляюць краіны так званай вялікай пяцёркі, якія займаюцца непасрэдна арганізацыяй конкурсу: Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія. У гэтым годзе ў фінал таксама аўтаматычна выйшла Швецыя — на правах пераможцы 2015 года.
Міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне» ў 2016 годзе пройдзе ў Стакгольме. У ім прыме ўдзел рэкордная колькасць краін — 43.
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…