Categories: Падзеі

Прадастаўленне падатковай дэкларацыі

Прайшла “Прамая лінія” па пытаннях прадастаўлення падатковай дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асобаў з удзелам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Іванам Баляслававічам Гірыкам.

Пытанне: калі фізічная асоба абавязана падаць падатковую дэкларацыю, але па нейкіх прычынах яна не прадастаўлена або прадастаўлена пазней за вызначаны тэрмін, якая адказнасць за гэта прадугледжана?

Адказ: калі парушаны тэрмін прадастаўлення дэкларацыі, то ў адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях грамадзянін можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу. Так, пры наяўнасці неабходнай для ўплаты сумы падатку, збору і пратэрміноўцы больш за тры рабочыя дні або пры адсутнасці неабходнай для ўплаты сумы падатку, збору і пратэрміноўцы больш за дванаццаць месяцаў – прадугледжаны штраф у памеры дзвюх базавых велічыняў з павелічэннем яго на пяць дзясятых базавай велічыні за кожны поўны месяц пратэрміноўкі, але не менш за дзесяць базавых велічыняў.

Можа скласціся сітуацыя, калі дэкларацыя прадастаўлена своечасова, але падатак не заплачаны або заплачаны не поўнасцю. Калі незаплачаная сума падатку большая за базавую велічыню, штраф складзе пятнаццаць працэнтаў ад незаплачанай сумы падатку, збору, але не менш за пяць дзясятых базавай велічыні.

Пытанне: атрымаў у падарунак ад іншай асобы, якая жыве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, грашовую суму, якая пералічана паштовым пераводам. Ці неабходна ў гэтым выпадку падаваць падатковую дэкларацыю і плаціць падатковы падатак?

Адказ: калі сума даходу, атрыманага грамадзянінам у 2016 годзе ў падарунак ад грамадзян, якія не з’яўляюцца блізкімі сваякамі, перавысіла 4947 беларускіх рублёў, то ў гэтым выпадку неабходна прадаставіць у падатковы орган дэкларацыю. Калі сума даходу не перавышае вышэйуказаную суму, то дэклараваць яго не трэба.

Пытанне: у 2016 годзе прададзены кватэра і гараж. Ці неабходна падаваць падатковую дэкларацыю?

Адказ: у гэтым выпадку можна не прадастаўляць дэкларацыю, паколькі і ў адносінах даходу, атрыманага ад продажу на працягу пяці гадоў адной кватэры, і ў адносінах даходу, атрыманага ад продажу на працягу пяці гадоў аднаго гаража, заканадаўствам прадугледжана льгота ў выглядзе поўнага  вызвалення ад падаходнага падатку.

Пытанне: у 2016 годзе рэалізаваны іншым фізічным асобам легкавы аўтамабіль і трактар. Ці належыць падаткаабкладанню даход ад іх рэалізацыі?

Адказ: тут могуць быць дзве сітуацыі. Згодна з падатковым кодэксам вызваленню ад падаходнага падатку належыць даход, атрыманы ад продажу на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабіля, дапушчальная маса якога не перавышае 3500 кг і колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, не перавышае васьмі, або іншага механічнага транспартнага сродка. Таму для мэтаў падаткаабкладання неабходна вызначыць, ці адносіцца трактар да механічнага транспартнага сродка. У адпаведнасці з заканадаўствам трактар можа быць калёсным або гусенічным. Калёсны трактар – гэта механічны транспартны сродак, а гусенічны – самаходная машына. Таму калі ў 2016 годзе прададзены адзін аўтамабіль і адзін калёсны трактар, то неабходна ў падатковы орган прадаставіць дэкларацыю і з даходу, атрыманага ад продажу другога на працягу года механічнага транспартнага сродка, заплаціць падаходны падатак.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Дзяржаўныя сімвалы – гонар нашага народа

10 мая ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, якое яднае беларускі народ, заклікае да згоды ўсіх…

15 часов ago

Прямая линия

14 мая с 11.00 до 13.00 на базе ГУ «Дятловский рай ЦГЭ» с участием главного…

17 часов ago

Председатель облисполкома Юрий Караев: «Символы государства неразрывно связаны с высоким патриотизмом и стремлением защищать родную землю»

Председатель облисполкома Юрий Караев принял участие в торжественном ритуале чествования Государственных символов Республики Беларусь в…

20 часов ago

Аляксандр Лукашэнка: абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў стала неад’емнай часткай нашай паўсядзённасці

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў суайчыннiкаў з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна…

20 часов ago

Установа “ЛПП № 5” запрашае юнакоў для паступлення ва ўстановы адукацыі

Установа “ЛПП № 5” (Навагрудскі раён) ЗАПРАШАЕ юнакоў для паступлення на дзённую форму навучання: -…

20 часов ago

Откажись от насилия!

https://www.youtube.com/embed/FYMdbfP8Ufw Ежемесячно в результате убийств и тяжких телесных повреждений гибнет до 40 граждан нашей страны,…

21 час ago