У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці знаходзіцца на пастаянным кантролі пытанне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

У ходзе праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у перыяд з 2015 года па першае паўгоддзе 2017 года былі ўстаноўлены факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў у выглядзе субсідый пры арганізацыі грамадзянамi, якiя стаяць на ўліку ў якасці беспрацоўных, прадпрымальніцкай дзейнасці. У шэрагу выпадкаў прадпрымальніцкая дзейнасць ажыццяўлялася за межамі раёна, з бюджэту якога давалася субсідыя. Фактычна ажыццяўляемыя віды дзейнасці не адпавядалі раней заяўленым відам дзейнасці ў бізнэс-планах.

Акрамя таго, у асобных выпадках прадпрымальніцкая дзейнасць не пачыналася, і падаткі ў бюджэт не выплачваліся, а атрыманая субсідыя зрасходавана на набыццё матэрыяльных каштоўнасцяў (ноўтбукі, пісьмовыя сталы, будаўнічы інструмент) для асабістых мэтаў.

Для прадухілення і выяўлення парушэнняў пры выкарыстанні субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 15 лістапада 2017 года па 29 снежня 2017 года будуць працаваць тэлефоны “Гарачай лініі” ў Гродне: (80152)79-88-16, 79-88-17, 79-88-24, 79-88-20 і 79-88-21, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб існуючых выпадках парушэння заканадаўства.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации