Працуе ў полі студатрад

У КСУП “Белагурна” на відавой праполцы зерневых культур працуе студэнцкі атрад, у склад якога ўваходзяць адзінаццаць навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы. Дапамагаць гаспадарцы юнакі і дзяўчаты будуць да 6 ліпеня.

Камандзірам гэтай дружнай працоўнай брыгады з’яўляецца педагог-арганізатар Дварэцкай школы Віталь Іванашка.

– На студатрадаўскую працоўную вахту я заступіў упершыню, бо хацелася падтрымаць вучняў у іх імкненні папрацаваць летам, – расказвае Віталь Анатольевіч. – Якраз знаходжуся ў водпуску па асноўным месцы работы. Заданне ў нас нескладанае: цяпер на палетках каля вёскі Чураі ажыццяўляем відавую праполку трыцікале, заадно любуемся прыгожымі краявідамі, размаўляем на розныя тэмы і дыхаем свежым паветрам, што сёлета вельмі дарэчы.

 

Упэўнены, што студатрадаўская змена для моладзі – гэта карысная альтэрнатыва камп’ютарам, смартфонам, тэлевізару. Навучэнцы атрымаюць не толькі першы працоўны вопыт і заробяць грошы, але фізічна стануць мацнейшымі, бо за дзень мы праходзім немалыя адлегласці, безумоўна, гэта пойдзе на карысць здароўю. Калі далей разважаць аб плюсах студатрадаўскага руху, то ён спрыяе ўмацаванню сяброўства, назапашванню станоўчых уражанняў. Я жадаю сваім студатрадаўцам у гэтым працоўным сезоне атрымаць карысны вопыт сельскагаспадарчай работы, праявіць старанне і акуратнасць, быць у бадзёрым настроі і да канца змены стаць зладжанай працоўнай камандай.

Цікава было пагутарыць і з маладымі работнікамі, тым больш што многія з іх раней ўжо прымалі ўдзел у студатрадаўскім руху на Дзятлаўшчыне.

Алена Лазаранкова, скончыла 9-ы клас:

– Гэта мой другі працоўны семестр, летась таксама была ў атрадзе на відавой праполцы зерневых. Мінулы вопыт спадабаўся, і сёлета паспяшалася запісацца зноў. Заробленыя грошы будуць дарэчы, бо збіраюся паступаць у Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці на тэхнолага швейнай вытворчасці. Мару шыць прыгожае адзенне, цікаўлюся модай. Пакуль ёсць час, хачу бавіць яго з карысцю, працуючы разам з сябрамі. Тут весела і цікава, таму равеснікам, якія сядзяць дома, скажу: ”Далучайцеся”.

Анастасія Герасімовіч, скончыла 9-ы клас:

– Другі год запар працую ў студатрадзе і вельмі задаволена. Тут весела, прыгожыя краявіды, чыстае паветра. Работа нескладаная, таму за 4 гадзіны 36 хвілін (столькі доўжыцца наш працоўны дзень) стаміцца не паспяваем, а часу на адпачынак і сустрэчы з сябрамі застаецца дастаткова. Грошы патрачу на падрыхтоўку да школы. У наступным годзе таксама мяркую запісацца ў студатрад, тым больш што мама сказала: “Падабаецца – ідзі”.

Сяргей Лазаранкоў, скончыў 10-ы клас:

– Цаню свой час, бо ў гэтым навучальным годзе мне давялося вярнуцца ў школу з лідскага ліцэя. Цяпер больш сур’ёзна буду адносіцца да жыццёвага выбару. Мару стаць вадзіцелем, падарожнічаць па свеце. Работа ў студатрадзе дае працоўны вопыт, дысцыплінуе, робіць нас больш дарослымі. Год назад я ўжо ўдзельнічаў у студатрадаўскім руху, за першы заробак змог набыць сабе мабільны тэлефон. Куды патрачу цяперашнія грошы, яшчэ не вырашыў. Сваіх равеснікаў заклікаю таксама бавіць канікулы з карысцю: чытаць кнігі, займацца спортам, дапамагаць бацькам, а калі з’явіцца магчымасць – без ваганняў запісвацца ў студатрад.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Нам неабходна быць адзінымі

У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка сустрэўся з жыхарамі…

19 минут ago

Адзіны дзень інфармавання. Ад кібератак да правілаў на дарогах і стану эканомікі

16 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам некалькіх інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Група старшыні…

31 минута ago

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

21 час ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

22 часа ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

23 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

23 часа ago