На пытанні дзятлаўчан адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч.
Пытанне: плануем будаваць жыллё ў шлюбе, але так, каб кватэра належала аднаму з нас. На якім этапе (да моманту заключэння дагавора на (будаўніцтва) пакупку ці пасля яго?) павінен заключацца шлюбны дагавор? Ці будзе ён сапраўдны на гэта жыллё, калі ў БТІ ён не зарэгістраваны?
Адказ: шлюбны дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму пасведчанню. Яго патрэбна таксама зарэгістраваць у арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, калі шлюбны дагавор змяшчае ўмовы, якія могуць стаць асновай для ўзнікнення правоў на нерухомую маёмасць. Пры гэтым шлюбны дагавор, у якім змешчаны ўмовы аб нерухомай маёмасці, якая будзе нажыта мужам і жонкай у перыяд шлюбу, падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі адначасова або пасля дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння патрэбнай нерухомай маёмасці або дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення правоў на нерухомую маёмасць. Умовы шлюбнага дагавора, які з’яўляецца асновай для ўзнікнення правоў на нерухомую маёмасць, уступае ў сілу са дня яго дзяржаўнай рэгістрацыі.
Такім чынам, вы можаце заключыць шлюбны дагавор як да, так і пасля заключэння дагавора на будаўніцтва кватэры, але ў адносінах да нерухомай маёмасці ён уступіць у сілу пасля дзяржаўнай рэгістрацыі ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…
Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…
У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…
Условия для роста и развития кукурузы в Беларуси в ближайшее время улучшатся, рассказали БЕЛТА в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по отдельным вопросам социально-экономического развития, передает корреспондент БЕЛТА. Одной…
Лето подходит к концу, однако теплая погода пока не спешит уступать место осени. В Беларуси…