Зарэгіструйце сваіх гадаванцаў

Не ўсе ўладальнікі сабак і катоў ведаюць, што ў адпаведнасці з пунктам 9 правілаў утрымання хатніх жывёл іх любімцы падлягаюць рэгістрацыі ў раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтах, мясцовых адміністрацыях раёнаў у горадзе на працягу трох дзён з іх дня набыцця.

Шчанюкі і кацяняты рэгіструюцца ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяцаў, а сабакі патэнцыйна небяспечных парод (у цяперашні час іх пералік змяшчае 40 найменняў) – толькі пры наяўнасці ва ўладальніка даведкі аб праходжанні адпаведнага навучання. Больш падрабязна з пералікам можна азнаёміцца ў пастанове Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2001 г. № 40.

Існуюць і абмежаванні па колькасці жывёл, якіх дазволена ўтрымліваць:

– адной сям’ёй у асобнай кватэры – не больш за дзве;

– у кватэры, дзе пражывае некалькі наймальнікаў (уласнікаў) – не больш за адну жывёлу на сям’ю пры згодзе ўсіх яе паўналетніх грамадзян.

Для рэгістрацыі ўладальнік жывёлы павінен прадаставіць у службу “адно акно” Дзятлаўскага райвыканкама (г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (Уваход з тарца), час працы штодня з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00) заяву;  пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;  пасведчанне (даведку) аб праходжанні ўладальнікам навучання на курсах па гадоўлі, змесце і доглядзе сабак патэнцыйна небяспечных парод.

Рэгістрацыя праводзіцца бясплатна.

За парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл (у тым ліку абавязкаў уладальнікаў катоў і сабак па іх рэгістрацыі) прадугледжаны штраф у памеры ад 1 да 15 базавых велічыняў. За тое ж парушэнне, якое пацягнула прычыненне шкоды здароўю людзей або маёмасці, –  ад 10 да 30 базавых велічыняў, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Уладальнікі жывёл таксама павінны памятаць, што стаўка падатку за валоданне сабакамі ўстаноўлена за падатковы перыяд (каляндарны квартал) у наступным памеры: 55,5 рубля – за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных парод; 11,1 рубля – у іншых выпадках.

Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў райвыканкама, кіраўнік службы “адно акно”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago