Плануеце паход – атрымайце дазвол

Лета – час адпачынку, які многія з нас плануюць правесці на ўлонні роднай прыроды.

Асабліва прыемна адпачываць летам у лесе. Аднак пры планаванні масавага спартыўнага ці турыстычнага мерапрыемства юрыдычным асобам і прыватным прадпрымальнікам трэба ведаць патрабаванні заканадаўства.

З кім загадзя ўзгадніць паход або спартыўнае свята на ўлонні прыроды і атрымаць дазвол на іх правядзенне, тлумачыць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь:

– Парадак прадастаўлення ўчасткаў ляснога фонду ў арэнду для лесакарыстання з мэтай правядзення культурна-аздараўленчых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і (або) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 49 Ляснога кодэкса. Участкі ляснога фонду могуць прадастаўляцца ў арэнду юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам для лесакарыстання ў мэтах правядзення вышэй пералічаных мерапрыемстваў па папярэднім узгадненні з юрыдычнай асобай, у падпарадкаванні якой знаходзіцца ўчастак для прадастаўлення ў арэнду і якая вядзе на ім лясную гаспадарку.

Рашэнне аб выдзяленні ўчастка ляснога фонду ў арэнду для лесакарыстання прымаецца Мінскім гарадскім, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённым выканаўчым камітэтам, на тэрыторыі якіх знаходзіцца такі ўчастак, па ўзгадненні з дзяржаўнымі органамі, вызначанымі ў частцы другой пункта 2 артыкула 46 Ляснога кодэкса.

Юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія жадаюць атрымаць участак ляснога фонду ў арэнду для лесакарыстання, накіроўваюць у Мінскі гарадскі, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання ўчастка ляснога фонду заяву, у якой указваюцца:

– мэта атрымання ўчастка ляснога фонду ў арэнду;

– назва і месца знаходжання юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, іх рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў;

– выгляд, аб’ём і тэрмін лесакарыстання, які плануецца ажыццявіць на ўчастку ляснога фонду, які просяць, яго плошча.

Да заявы таксама прыкладаюцца наступныя дакументы:

– праект дагавора арэнды, які адпавядае тыпавой форме дагавора арэнды, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

– дакумент, які пацвярджае папярэдняе ўзгадненне прадастаўлення ў арэнду ўчастка ляснога фонду з юрыдычнай асобай, якая вядзе лясную гаспадарку і ў вядзенні якой знаходзіцца ўчастак ляснога фонду, які просяць для прадастаўлення ў арэнду.

Мінскі гарадскі, гарадскі (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённы выканаўчы камітэт на працягу пяці рабочых дзён разглядае заяву і прыкладзеныя да яе дакументы. Пры адсутнасцi падставаў для адмовы ў прадастаўленні ўчастка ляснога фонду ў арэнду, вызначаных у пункце 8 артыкула 41 Ляснога кодэкса, рыхтуецца праект рашэння аб выдзяленні ўчастка ляснога фонду ў арэнду юрыдычнай асобе, індывідуальнаму прадпрымальніку для лесакарыстання і накіроўваецца разам з прыкладаемымi дакументамі на ўзгадненне ў дзяржаўныя органы, вызначаныя ў частцы другой пункта 2 артыкула 46 Ляснога кодэкса.

Пасля прыняцця такога рашэння юрыдычная асоба, якая вядзе лясную гаспадарку і ў вядзенні якой знаходзіцца ўчастак ляснога фонду, што даецца ў арэнду, ва ўстаноўлены пунктам 4 артыкула 46 Ляснога кодэкса тэрмін заключае з заяўнікам адпаведны дагавор арэнды.

Дарэчы, варта ведаць, што чакае парушальнікаў заканадаўства. Згодна з часткай першай артыкула 15.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйнай адказнасці, нарыхтоўка жывіцы, другарадных лясных рэсурсаў, пабочнае лесакарыстанне, лесакарыстанне ў навукова-даследчых і адукацыйных мэтах, лесакарыстанне ў мэтах правядзення культурна-аздараўленчых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных або спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў без дазвольных дакументаў або ў месцах, дзе ажыццяўленне лесакарыстання забаронена заканадаўствам, караецца штрафам ў памеры да 30 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – да 300 базавых велічыняў.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

6 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago