Ці не рана лічаць сябе дарослымі?

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы, прыняты адпаведныя рашэнні.

Плата за дарослыя памылкі

На маці непаўналетняга жыхара аднаго з аграгарадкоў нашага раёна быў складзены адміністрацыйны пратакол. Падставай для яго сталі супрацьпраўныя паводзіны жанчыны: яна ўцягнула ўласнага сына ў распіццё спіртных напояў. Медыцынскае асведчанне хлопца паказала 0,95 праміле. Калі ўлічваць той факт, што з моманту ўжывання алкаголю прайшло некалькі гадін, то яго ўплыў на падлеткавы арганізм быў адчувальна сур’ёзным.

Маці патлумачыла, што нагодай для сямейнага застолля стаў дзень нараджэння сужыцелькі старэйшага сына, які на той час быў на рабоце. Падтрымаць кампанію і выпіць за свята жанчыны вырашылі прапанаваць малодшаму брату. Пасля нядоўгіх просьбаў падлетак ужыў гарэлку і пайшоў гуляць. Вечарам дамоў вярнуўся старэйшы брат, пачаўся сямейны скандал з выклікам праваахоўнікаў. З іх прыездам і высветлілася, які прыклад дарослыя падаюць шаснаццацігадоваму юнаку.

За падобныя парушэнні адміністрацыйны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, улічыўшы матэрыяльнае становішча сям’і, прызначылі для жанчыны мінімальную суму – 10 базавых велічыняў.

“Зарабляў” грошы кулакамі

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама цяжкага падлетка даставіў супрацоўнік міліцыі. Справа ў тым, што мінулае запрашэнне юнак праігнараваў. У прысутнасці адной маці вырашылі не разглядаць яго паводзіны і не прымаць рашэнне, бо сітуацыя склалася сур’ёзная і можа паўплываць на далейшы лёс юнага парушальніка.

Гэта не першы адміністрацыйны пратакол, яго юны парушальнік “зарабіў” за хуліганства. У школьным фае ён пабіў свайго знаёмага. Як патлумачыў міліцыі сам агрэсар, такім чынам ён спрабаваў вярнуць назад два рублі, пазычаныя пацярпеламу два гады таму. Праўда, цяпер гаспадар грошай налічыў на пазыку значны працэнт: сума вырасла да 30 рублёў. Вядома, аддаць такія грошы пацярпелы не пажадаў, за што і быў пабіты. Разнімаць маладых людзей давялося настаўнікам.

Аматара махаць кулакамі папярэдзілі, што часу на выпраўленне ў яго засталося няшмат. Калі хлопец не памяняе сваіх паводзінаў і ў далейшым дапусціць правапарушэнні, яго накіруюць у навучальную ўстанову закрытага тыпу.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна
Святлана ЗАЛУЧАН, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
Віктар ПЕТРУКЕВІЧ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Ірына СТЫРНІК, карэспандэнтка газеты “Перамога”, член камісіі

 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

18 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago