Categories: Падзеі

Першы крок да эфіру

Цікава і карысна бавяць час на летніх канікулах наведвальнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Чарговая сустрэча навучэнцаў прайшла тут у фармаце форуму юных журналістаў «Першы крок да эфіру».

На творчай пляцоўцы сустрэліся дзве каманды юных карэспандэнтаў — «АндрухаКарпарэйшн» і «Вектар_онлайн». Падлеткі не толькі даведаліся шмат новага аб прафесіі журналіста, але і самі прынялі ўдзел у падрыхтоўцы артыкула да друку. Таксама ўдзельнікам форуму былі прапанаваны іншыя творчыя заданні: яны па ланцужку сачынялі міні-апавяданне, пісалі вершы, адгадвалі загадкі.

Пра спецыфіку работы ў рэдакцыі газеты і асноўныя жанры журналістыкі навучэнцам расказала карэспандэнтка газеты «Перамога» І. Стырнік.

За час работы творчай пляцоўкі юныя журналісты даведаліся, што інфармацыя, якую яны прапануюць сваім чытачам павінна абавязкова быць праўдзівай, дакладнай, а работа — аператыўнай.

Напрыканцы форуму навучэнцы далі клятву юных карэспандэнтаў, паабяцаўшы, што ў сваіх школьных газетах і пры супрацоўніцтве з іншымі выданнямі яны будуць пісаць толькі праўду, выкладаць дакладныя факты.

Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства дзеці падзяліліся, намаляваўшы чалавечкаў. Усе яны атрымаліся вясёлымі — значыць яшчэ адзін дзень летніх канікулаў у Цэнтры творчасці прайшоў з добрым настроем.

І. МІШЧАНКА,
метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

Фота І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

16 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

17 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago