Барацьбу з авітамінозам трэба весці адразу ў двух накірунках: правільнае харчаванне і здаровы лад жыцця.
Пераходзім на вясновы рэжым харчавання. Штодня ўжывайце ў ежу адзін жаўток, апельсін або грэйпфрут, па адной шклянцы малака або кефіру, 50 г тварагу і 30 г смятаны, а таксама хлеб з мукі грубага памолу. Не менш за два разы у тыдзень ужывайце ў ежу чырвонае мяса і стравы з печані, а ў астатнія дні аддавайце перавагу рыбе. Актыўна ўключайце ў рацыён зялёную цыбулю, лісце салаты, шпінат, лук-парэй, кроп і пятрушку. Макароны і смажаную бульбу замяніце лёгкімі агародніннымі гарнірамі. Адмоўцеся ад багатых чаяванняў з булачкамі і тартамі. Прымайце вітамінна-мінеральныя комплексы, папярэдне абавязкова параіўшыся з доктарам!

Жыццё – у руху! Гэты пункт барацьбы з авітамінозам змяшчае зусім няхітрыя правілы, паспрабуйце выконваць іх і вельмі хутка адчуеце сябе бадзёрымі. Прачнуўшыся раніцай, пацягніцеся ўсім целам і зрабіце некалькі простых фізічных практыкаванняў. На працу ці з працы ідзіце пешшу мерным крокам, робячы глыбокія ўдыхі. У выхадныя абавязкова знаходзьце час для прагулак або заняткаў спортам на свежым паветры.

А. ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации