У актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава ў фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў “Моладзь Дзятлаўшчыны выбірае здаровую будучыню”, скіраваная на барацьбу з наркотыкамі і нарказалежнасцю.

Мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ”. Удзел у ім прымалі доктар-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Якімчык, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Бароўскі, фельчар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня.

Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” К. Хілімончык звярнулася да прысутных з пытаннем: “Хто нашы ўнутраныя ворагі, якія перашкаджаюць нам жыць свабодна, цікава і шчасліва?”. Удзельнікі мерапрыемства адразу знайшлі адказ: “Гэта — дрэнныя звычкі”.

Чым небяспечныя наркотыкі, прысутным расказала доктар-нарколаг К. Якімчык. Яна зазначыла, што нарказалежнасць можа ўзнікаць ужо з першай дозы, што наркаманы найчасцей пакутуюць ад цяжкіх суправаджальных захворванняў (ВІЧ, гепатыт), што спайсы выклікаюць бясплоддзе.

Оперупаўнаважаны АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Бароўскі азнаёміў навучэнцаў з асноўнымі патрабаваннямі Дэкрэта №6, скіраванага на барацьбу з ужываннем і збытам наркатычных сродкаў. Падлеткі і іх бацькі павінны ведаць, што цяпер крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў надыходзіць з 14 гадоў.

— Алкаголь, тытунь, наркотыкі хутка пранікаюць у кроў і негатрыўна ўплываюць на ўсе органы і сістэмы чалавечага арганізма, — зазначыла фельчар-валеолаг райЦГЭ Н. Юрэня. Спажыванне гэтых рэчываў не пазбаўляе чалавека ад праблемаў, не робіць яго больш шчаслівым. Тады навошта пачынаць?

Напрыканцы сустрэчы прысутныя паглядзелі пазітыўны відэаролік, правялі танцавальны флэш-моб, атрымалі памяткі райЦГЭ, як засцерагчыся ад дрэнных звычак.

І. КАЎКЕЛЬ 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации