Педагог – гэта класна!

У Гродне прайшоў IV фестываль педагагічных класаў, удзел у якім прынялі навучэнцы і настаўнікі школ з усёй Беларусі у тым ліку, дзятлаўчане.

Каманда сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава вярнулася адтуль з камплектам выcокіх узнагарод. Пра само спаборніцтва, поспехі юных настаўнікаў расказала іх педагог і трэнер Святлана Салаўёва:

– Фестываль педагагічных класаў праводзіцца для выяўлення схільнасці навучэнцаў да прафесійнай дзейнасці ў сферы педагогікі. Яго арганізатарамі ў Гродне выступілі педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сумесна з Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 106 каманд, пераважна з Гродзеншчыны, Міншчыны і Гомельшчыны.

– Хто прадстаўляў на фестывалі Дзятлаўскі раён?

– Нашу школу прадстаўляла каманда з шасці чалавек пад маім кіраўніцтвам: дзесяцікласнікі Анастасія Томчык, Андрэй Шымановіч, Яна Андруцэвіч, Дар’я Петрыкевіч, а таксама будучыя выпускнікі – Юлія Ступчык і Аляксандр Якаўчык.

– Як праходзіў конкурс і наколькі паспяховым ён быў для вашай каманды?

– Спаборніцтва складалася з двух этапаў. Пасля адпраўкі конкурсных работ было адкрыта інтэрнэт-галасаванне за кожную з іх, а затым канкурсанты атрымлівалі ацэнку журы. Па выніках інтэрнэт-галасавання мы заваявалі два дыпломы I ступені за буклет і міні-ўрок і дыплом III ступені за відэапрэзентацыю. Таксама наш буклет “Педагог – гэта… класна! Стыльна! Адказна! Перспектыўна!” быў адзначаны дыпломам II ступені па меркаванні журы. Мы шмат папрацавалі разам, каб дасягнуць добрых вынікаў. Словы шчырай удзячнасці наша каманда выказвае ўсім, хто падтрымліваў нас на працягу конкурсу, і дапамог атрымаць перамогу: работнікам раённага аддзела адукацыі, калегам са школ, аднакласнікам, бацькам.

Бліц-апытанне для прызёраў IV фестывалю педагагічных класаў

– Падзяліцеся ўражаннямі ад фестывалю-конкурсу.

Аляксандр Якаўчык: у такім мерапрыемстве я ўдзельнічаў упершыню. У межах конкурсу я праводзіў адкрыты ўрок біялогіі для 7 класа, на практыцы праверыў свае здольнасці настаўніка, паглядзеў, што добра атрымалася, а што не вельмі. Я вучуся ў профільным класе, вывучаю біялогію на павышаным узроўні, добра ведаю школьны курс, аднак у гэтай сітуацыі трэба было самому растлумачыць матэрыял іншым.

– Калі трэба пачынаць выбіраць прафесію?

Юлія Ступчык: мне здаецца, што ўжо пятага-сёмага класаў навучэнец павінен задумвацца над сваёй будучыняй, разумець, якая сфера дзейнасці яго прыцягвае больш: тэхнічная ці гуманітарная. А можа, ён любіць творчасць. Сёння ёсць шмат тэстаў, якія дапамагаюць школьнікам разабрацца, у якім кірунку неабходна рухацца. Я сваю будучыню хачу звязаць з гісторыяй.

– Як вы думаеце, ці актуальная прафесія педагога ў сучасным грамадстве?

Андрэй Шымановіч: на мой погляд, самыя запатрабаваныя спецыялісты ў Беларусі сёння дактары, настаўнікі, спецыялісты сферы IT і транспартнай сферы, лагісты, інжынеры. Педагогіку я стаўлю на другую прыступку па значнасці і актуальнасці. Кім бы ні быў чалавек, у якой бы краіне ні жыў, яму трэба вучыцца.

– Чаму выбралі для сябе факультатыў “Уводзіны ў педагагічную прафесію”?

Анастасія Томчык: наведваю факультатыўныя заняткі таму, што ўжо вырашыла звязаць сваё жыццё з педагогікай, мару выкладаць замежныя мовы. Гэта вельмі цікава, пашырае кругагляд, вучыць наладжваць стасункі з людзьмі, дадае ўпэўненасці ў сабе. Акрамя таго, наша выніковая дзейнасць на занятках і паспяховае выступленне ў конкурсах могуць дапамагчы паступіць у педагагічныя ВНУ без уступных экзаменаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

11 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

11 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

13 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

13 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

14 часов ago