Кацярына Хілімончык: “Змяненні скіраваны на захаванне стабільнасці ў нашай краіне і грамадстве”

Праект адноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, і на Дзятлаўшчыне сваю работу пачалі грамадскія прыёмныя.

Сёння, 31 снежня, з 9 да 11 гадзін такая прыёмная працавала па вуліцы Чырвонаармейскай, 3 у Дзятлаве. З пытаннямі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю тут маглі звярнуцца да прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз моладзі”.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, такія ж грамадскія прыёмныя будуць арганізаваны і на базе дзятлаўскай моладзевай арганізацыі 17 і 24 студзеня 2022 года з 14 да 16 гадзін па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. 313, тэлефон для даведак 2-52-61. Жадаючыя змогуць атрымаць тлумачэнні па змяненнях у галоўны дакумент нашай краіны і выказаць свае меркаванні на іх конт.

– Падрыхтоўка, абмеркаванне і прыняцце абноўленай Канстытуцыі нашай дзяржавы – вельмі важная і адказная працэдура, – выказала сваё меркаванне Кацярына Хілімончык. – Нездарма наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэч з членамі Канстытуцыйнай камісіі засяроджваў увагу беларусаў на тым, што ўсім нам пасля жыць па прынятых законах.

Азнаёміўшыся з праектам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, я магу сказаць, што асноўныя змяненні скіраваны на захаванне стабільнасці ў нашай краіне і грамадстве, без увагі не застаюцца тыя з’явы, якія апошнім часам адбываюцца ў рэспубліцы. Я згодна з меркаваннямі экспертаў і палітолагаў аб тым, што гэтыя новаўвядзенні прадыктаваны часам. Спадзяюся, беларусы не застануцца абыякавымі да сваёй будучыні і лёсу роднай краіны, праявяць актыўнасць у час грамадскіх абмеркаванняў і рэферэндуму.

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

11 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

12 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

12 часов ago

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей

Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

14 часов ago

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…

14 часов ago

Кіберзлачынствы – сувязь праз пакаленні

У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…

15 часов ago