Статыстыка паказвае, што пажылыя людзі вельмі часта становяцца ахвярамі крымінальных нападаў як на вуліцы, так і ў асабістых домаўладаннях.

Усё гэта адбываецца таму, што правапарушальнікі імкнуцца атрымаць лёгкую нажыву.

Акрамя гэтага, у апошнія гады сталі з’яўляцца групы аферыстаў, якія складаюцца, як правіла, з жанчын, якія прадстаўляюцца работнікамі сабесу ці іншых сацыяльных службаў. Яны спрабуюць адабраць у пажылых людзей іх пенсіі і невялікія зберажэнні шляхам падману. Таму супрацоўнікі міліцыі настойліва рэкамендуюць не давяраць прапановам, якія гучаць вельмі павабна, напрыклад:

– набыццё нядорага, са значнай зніжкай камплектаў пасцельных рэчаў, бытавой тэхнікі і іншых тавараў;

– прыбытковая інвестыцыя або хуткі даход пры ўсякай адсутнасці фінансавай рызыкі;

– замена электраправодкі, замкоў у вокнах, якія выйшлі са строю, устаноўка вельмі якасных фільтраў для вады асобамі, якія не маюць дакументаў на выкананне падобных работ;

– амаль бясплатны адпачынак.

Не ўпускайце незнаёмых людзей да сябе ў кватэру, дом. Не аддавайце грошы адразу, тым больш, калі вас прыспешваюць, а звярніцеся па кансультацыю да больш дасведчаных людзей, якім вы давяраеце.

Памятайце, ваша бяспека ў многім залежыць ад вас саміх і ад вашай пільнасці.

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации