Павялічваць у Беларусі пенсійны ўзрост у 2016 годзе не будуць. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Гаварыць аб тым, што ў 2016 годзе адназначна будзе прынята гэта рашэнне (павышэнне пенсійнага ўзросту. — Заўвага БЕЛТА), рана», — сказала Ларыса Яшкова. Разам з тым яна адзначыла, што з часам гэта пытанне будзе ўзнімацца.
Прадстаўнік профільнага ведамства падкрэсліла, што пытанне пенсійнага ўзросту як ніколі востра стаіць у апошнія гады, яно дыскусійнае. Паводле яе слоў, на постсавецкай прасторы засталося тры дзяржавы з нізкім («савецкім») пенсійным узростам — для мужчын — 60 гадоў, жанчын — 55 гадоў — гэта Беларусь, Расія і Узбекістан. «Разам з тым, многае за мінулы перыяд змянілася. Вырасла і прадаўжае расці працягласць жыцця. Сёння пенсійны ўзрост не той, які не дазваляе чалавеку працаваць», — заўважыла Ларыса Яшкова. Паводле яе даных, 25 працэнтаў беларускіх пенсіянераў прадаўжаюць працаваць. «З дэмаграфічнай сітуацыяй змяняецца і рынак працы. У Беларусі 27 працэнтаў насельніцтва — гэта пенсіянеры. Паводле ацэнкі, да 2020 года пенсіянераў будзе 29 працэнтаў», — інфармавала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння.
У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пенсійнымі выплатамі забяспечваюцца больш як 2,5 млн чалавек, з іх больш як 80 працэнтаў — гэта пенсіянеры па ўзросце.
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…