Прыміце сардэчныя віншаванні са святам хлебаробаў “Дажынкі-2026”!

Для кожнага аграрыя пасяўная і ўборачная кампаніі – гэта як здача экзамену. Добра падрыхтуешся і зробіш усё якасна і хутка – атрымаеш важкі вынік і павагу калег.Сёлета работнікі аграпрамысловага комплексу раёна заслужылі высокіх ацэнак. Вы змагаліся за кожны вырашчаны колас, за кожнае зярнятка і атрымалі годны ўраджай, унёсшы свой уклад у рэспубліканскі каравай.

У гэтым ёсць заслуга кожнага камбайнера і вадзіцеля, агранома і механіка, работніка зернесушыльных комплексаў і кіраўніка сельгаспрадпрыемстваў, а таксама ўсіх тых, хто аказваў дапамогу аграрыям ва ўборачнай кампаніі.

Сёння хлебаробы святкуюць завяршэнне жніва, але праца на палях Дзятлаўшчыны па-ранейшаму кіпіць: закладваецца база пад новы ўраджай. І так будзе заўсёды, бо сельская гаспадарка – гэта бесперапынны працэс, які не ведае выхадных і святочных дзён. І гэтую галіну выбіраюць толькі самыя моцныя і годныя людзі.

Моцнага здароўя вам і вашым сем’ям, дабратыту, поспехаў у працы, мірнага неба над галавой.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Похожие публикации