Каб быць з ураджаем, на палях Дзятлаўшчыны працуюць каля 40 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі.

Пасяўная кампанія праходзіць спакойна, карэктывы ў запланаваную працу на палях уносяць толькі ўмовы надвор’я.

Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама, па стане на 20 красавіка сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна працягваюць сяўбу цукровых буракоў, прыступілі да сяўбы кукурузы.

Па стане на 20 красавіка ўжо пасеяна 551 гектар цукровых буракоў, што складае 52 % да плана. Сярод лідараў па-ранейшаму застаюцца КСУП “Войневічы”, ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”.

Агульная плошча пад сяўбу кукурузы сёлета складзе 6130 гектараў. Па стане на 20 красавіка пасеялі 235 гектараў, або 4 % да плану. Да выканання пастаўленых задач прыступілі ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна.

Поўнасцю завершаны работы па сяўбе лёну (1586 гектараў). Лён-даўгунец сеялі сем сельгаспрадпрыемстваў раёна, а таксама Дварэцкі льнозавод.

Сёлета на плошчы 799 гектараў плануецца пасеяць аднагадовыя травы. Работы вядуцца ў шасці сельгаспрадпрыемствах раёна. Па стане на 20 кастрычніка пасеяна 579 гектараў аднагадовых траў, што складае 72 % да плана.

У большасці гаспадарак вядзецца падкормка азімых збожжавых і азімага рапсу. Усяго падкормлена 3680 гектараў азімых збожжавых, што складае 43 % да плана, і 862 гектара азімага рапсу – 37% да плана.

Нараўне з сяўбой працягваюцца і іншыя сельскагаспадарчыя палявыя работы: вядзецца падкормка шматгадовых траў, сенажацяў і пашаў, ажыццяўляецца перазалужэнне лугапашавых угоддзяў і падсеў шматгадовых траў. Акрамя гэтага, вядуцца работы па ўнясенні калійных і арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу, ажыццяўляецца нарэзка барознаў пад пасадку бульбы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago