Categories: Падзеі

Пасвячэнне ў прафесію медыка

18 верасня ва ўстанове аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца» прайшло ўрачыстае мерапрыемства — пасвячэнне маладых спецыялістаў у прафесію. Такое мерапрыемства праводзіцца штогод.

Зусім нядаўна хлопцы і дзяўчаты радаваліся заканчэнню медыцынскіх навучальных установаў, прымалі віншаванні, а цяпер яны — маладыя спецыялісты, перад якімі адкрылася дарога да прафесійнага росту.

На мерапрыемстве  работнікі бальніцы маглі пазнаёміцца з новымі супрацоўнікамі. У гэтым годзе 22 маладыя спецыялісты па размеркаванні прыехалі працаваць у Дзятлаўскую ЦРБ. Кожны з іх на сцэне распавёў, чаму выбраў прафесію медыцынскага работніка. Маладыя медыкі з энтузіязмам казалі пра жаданне лячыць людзей, дапамагаць ім. Кожнаму былому студэнту я, старшыня прафкама, уручыў падарунак ад прафсаюзнага камітэта арганізацыі.

Вітала маладых спецыялістаў галоўны доктар Марыя Максімовіч. Яна павіншавала ўсіх новых работнікаў з першым рабочым месцам і прапанавала новых медыкаў прадоўжыць слаўныя традыцыі, якія існуюць у медыцынскіх установах раёна.

Галоўная медсястра  Ала Баковіч пажадала моладзі поспехаў, плённай працы, спакойных пацыентаў.

Ні адно прысвячэнне не абыходзіцца без прысягі, а ў нашай арганізацыі ёсць свая прысяга, якая была напісана яшчэ ў 80-х гадах. Менавіта яе маладыя спецыялісты далі ў гэты дзень. Так пачалася кніга прафесійнай жыцця кожнага маладога спецыяліста, і мы ўпэўнены, што, дзякуючы ім, гэтая кніга будзе мудрай, прасякнутай святлом ведаў і душэўным цяплом.

Традыцыйна маладыя спецыялісты 2015 года перадалі кнігу «Летапіс маладых спецыялістаў» сваім паслядоўнікам.

Прадоўжылася першая частка мерапрыемства канцэртнай праграмай, у якой удзельнічалі не толькі артысты Дзятлаўскага раёна, але і работнікі нашай бальніцы, маладыя спецыялісты.

Другая частка, якую падрыхтаваў прафсаюзны камітэт сумесна з федэрацыяй прафсаюзаў  Беларусі «Гроднатурыст», адбудзецца 30 верасня, калі ўсе маладыя спецыялісты разам з адміністрацыяй, прафсаюзным камітэтам і ўсімі жадаючымі работнікамі бальніцы адправяцца ў турыстычную паездку па гістарычных мясцінах нашай краіны.

В. Макарчык,

старшыня прафкама Дзятлаўскай ЦРБ

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

2 минуты ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

3 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

18 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

20 часов ago