Categories: Падзеі

Парушэнні парадку правядзення знешнегандлевых аперацый

Камітэт дзяржкантролю пастаянна надае ўвагу пытанням экспарту беларускай прадукцыі. Адным з элементаў стымулявання экспарту з’яўляецца страхаванне экспартных рызык. Механізм экспартнага страхавання ўсё яшчэ працуе са скрыпам (удзельная вага страхавання экспартных рызык у агульным аб’ёме экспарту – не больш за 3%). Разам з тым, экспарцёры сутыкаюцца з праблемамі разлікаў за рэалізаваны тавар, што прыводзіць не толькі да недахопу ўласных абаротных сродкаў арганізацый, але і да парушэння дзеючага заканадаўства. Пра гэта сведчаць і вынікі кантролю за дзейнасцю суб’ектаў пры ажыццяўленні знешняга гандлю.

Пры правядзенні Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў студзені-маі бягучага года кантрольных мерапрыемстваў парушэнні парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый устаноўлены ў 13 арганізацый.

За незабеспячэнне пры рэалізацыі знешнегандлёвых дагавораў своечасовага паступлення грашовых сродкаў пры экспарце тавараў або паступлення тавараў па імпарце або завяршэння знешнегандлёвых аперацый іншым прадугледжаным заканадаўчымі актамі спосабам у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 11.37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць як да суб’ектаў гаспадарання, так і да вінаватых фізічных асобаў.

Прычым памер штрафу значны і на фізічных асобаў складае да трыццаці базавых велічыняў (5,4 млн. рублёў), на юрыдычных асобаў — да двух працэнтаў ад сумы незавершаных ва ўстаноўлены тэрмін знешнегандлёвых аперацый за кожны дзень перавышэння тэрміну, але не больш за суму незавершаных знешнегандлёвых аперацый.

Па праверках бягучага года на юрыдычных асобаў накладзены штраф на агульную суму 10,6 млрд. рублёў, 14 фізічных асобаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму 8,1 млн. рублёў.

З мэтай папераджальнага кантролю Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае суб’ектам гаспадарання аб неабходнасці захавання парадку правядзення знешнегандлёвых аперацый і аб магчымасці страхавання экспартных рызык у страхавой арганізацыі, што мінімізуе рызыкі ўзнікнення стратаў і прымяненне да суб’ектаў штрафных санкцый.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Куды падзець ураджай?

Гэты год выдаўся багаты на садавіну і агародніну, у тым ліку і на яблыкі, якія…

54 минуты ago

Дожинки-2026. Афиша

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 часа ago

«Безопасные каникулы». Эстафета безопасности: изучаем основы безопасности, играя

Летние каникулы подходят к концу, однако это не повод забывать о важных правилах безопасности. Работники…

3 часа ago

“У школу з “Добрым Сэрцам”

Па Дзятлаўшчыне крочыць дабрачынная моладзевая акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам”. Пра яе расказала першы…

3 часа ago

Праблемы дарослых адбіваюцца на дзецях

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынята рашэнне аб прызнанні ў сацыяльна ненадзейным…

4 часа ago

Соблюдение требований к школьным товарам

В период активной подготовки к началу учебного года органами госсаннадзора проводятся надзорные мероприятия за торговыми…

4 часа ago