Сустрэчу з калектывам Круцілавіцкай базавай школы правялі намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь”, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Марына Лашкоўская расказала педагогам аб дзейнасці, планах, задачах і праектах Беларускай партыі “Белая Русь”:

– На Дзятлаўшчыне раённае аддзяленне партыі было створана ў маі 2023 года. На працягу двух гадоў яго ўзначальвала я, а сёлета на справаздачна-выбарчай канферэнцыі на пасаду кіраўніка быў выбраны старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Цяпер партыя, у тым ліку на Дзятлаўшчыне, актыўна папаўняецца новымі членамі. Беларусам блізкія мэты і задачы палітычнай партыі “Белая Русь”, бо сярод іх – падтрыманне дзяржаўнасці, моладзевых ініцыятыў, дабрачынныя і адукацыйныя праекты для дзяцей, працуючых грамадзян, ветэранаў. Каб рэалізаваць усе перспектыўныя планы, важна, каб сярод партыйцаў “Белай Русі” былі прадстаўнікі розных сфераў і прафесій, і над гэтым мы працуем.














У дапаўненне сваіх слоў Марына Яўгеньеўна ў прысутнасці калегаў урачыста ўручыла партыйныя білеты новым членам з ліку работнікаў школы. Яна і Вольга Рагачова павіншавалі новаяўленых аднапартыйцаў з уступленнем у чарговы этап грамадска-палітычнага жыцця, а ўсіх прысутных – з Днём маці, Днём бацькі і Тыднем бацькоўскай любові. Госці падкрэслілі, што сям’я, сямейныя каштоўнасці, як і нацыянальныя традыцыі, культура – гэта тыя аспекты, якія захоўвае і папулярызуе Беларуская партыя “Белая Русь”.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае