У нашай краіне шмат робіцца для таго, каб палегчыць жыццё інвалідаў, таму і на многіх аўтастаянках для іх выдзелены спецыяльныя месцы. Каб яны выкарыстоўваліся па прызначэнні, дзяржаўтаінспектары рэгулярна праводзяць рэйды. Так, 19 лютага ў Дзятлаве чарговую праверку спецыяльных парковачных месцаў на стаянках, прызначаных для транспарту людзей з абмежаванымі магчымасцямі, правялі супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў разам з карэспандэнтам газеты “Перамога”. На жаль, парушэнні, хоць і няшмат, але выяўлены.

– Былі зроблены тры вусныя папярэджанні вадзіцелям, у якіх апазнавальны знак “Інвалід” не быў прымацаваны ў аўтамабілі, як гэтага патрабуюць правілы, – адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ Алег Ляўкевіч. – А вось адзін вадзіцель быў прыцягнуты да адказнасці за тое, што, не з’яўляючыся інвалідам, прыпаркаваўся на месцы, прызначаным для гэтай катэгорыі людзей. Такія рэйды мы будзем праводзіць і надалей, хочацца папрасіць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць сумленнымі і ўважлівымі ў адносінах не толькі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і адзін да аднаго.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga