Падарожжа для самых смелых і спрытных

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў санаторнай групе дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава адбылося спартыўнае свята “Марское падарожжа”.

Дзеці чыталі вершы, разам з татамі і дзядулямі прымалі ўдзел у конкурсах, а Марк Жадзейка праспяваў песеньку “Ідзе салдат па горадзе”.

Усе ўдзельнікі былі актыўнымі, падарылі адзін аднаму добры настрой, усмешкі, паказалі свой спрыт, смеласць і знаходлівасць. У падарунак татам дзеці ўручылі вясёлыя ракеты, зробленыя сваімі рукамі, а будучыя абаронцы атрымалі медалі.

Пагаварылі аб духоўным жыцці

У гімназіі № 1 горада Дзятлава адбылася сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў з іерэем Аляксеем Сцепановічам.

Святар гаварыў з дзецьмі аб духоўных і маральных каштоўнасцях, што трэба разумна і ўважліва ставіцца да свайго духоўнага жыцця, імкнучыся ісці правільным шляхам. Занятак быў насычаны цікавымі прыкладамі.

З клопатам аб птушках

На дварэ зіма, нарэшце, выпаў доўгачаканы снег. Але выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава ведаюць, што для птушак гэта перыяд поўны цяжкасцей і выпрабаванняў. Таму яны кожны дзень спяшаюцца падсыпаць корм у кармушкі, якія змайстравалі разам са сваімі татамі. Галоўнае, што дзяўчынкі і хлопчыкі ведаюць, што яны робяць добрую справу – дапамагаюць выжыць птушкам у самую цяжкую для іх пару года.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации