Categories: Падзеі

Памочнік у прававых пытаннях

У Беларусі на дзяржаўным узроўні надаецца вялікая ўвага пытанням доступу да прававой інфармацыі. Для гэтага створана і функцыянуе дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, у рамках якой кожны жадаючы можа атрымаць доступ да прававых актаў. Гэта ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў: Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, пошукавых сістэм па заканадаўстве “ЭТАЛОН” і “ЭТАЛОН-ONLINE”, Дзіцячага прававога сайта, Прававога форуму Беларусі. Названыя рэсурсы — гэта крыніцы афіцыйнай прававой інфармацыі. Усе яны фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
функцыянуе на рускай і англійскай мовах і даступны па адрасах pravo.by, zakon.by, права.бел, правы.бел і закон.бел, а таксама law.by.

Заканадаўства рэагуе на змены ў розных сферах жыцця грамадства. Штодня ў Беларусі прымаюцца нарматыўныя дакументы, якія ад першакрыніцы (дзяржаўнага органа) паступаюць у Цэнтр і рэгіструюцца ў адзінай сістэме ўліку — Нацыянальным рэестры прававых актаў. Каб давесці прынятыя дакументы, змены і дапаўненні ў прававыя акты да ўсеагульных звестак, дадзеныя нарматыўныя акты ў тым выглядзе, у якім яны прынятыя, публікуюцца на www.pravo.by. Прававы партал — гэта адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў у нашай краіне.

Што можна знайсці на Прававым партале? Аснову кантэнту Партала складае прававая інфармацыя — тэксты прынятых нарматыўных прававых актаў. Гэта Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь у актуальным стане, прававыя акты, якія тычацца адміністрацыйных працэдур, рэгулююць парадак вядзення бізнэсу, вызначаюць прававы статус дзяржаўных органаў.

Акрамя таго, на Прававым партале можна азнаёміцца з тэкстамі праектаў законаў. Пры гэтым кожны законапраект суправаджаецца дадатковай інфармацыяй: хто стаў ініцыятарам прыняцця дадзенага закона, на якой стадыі разгляду знаходзіцца праект, ці прайшоў ён кантроль на адпаведнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя заканадаўства, на www.pravo.by размешчана шмат карыснай інфармацыі для юрыстаў-практыкаў, студэнтаў і выкладчыкаў, усіх тых, хто цікавіцца юрыспрудэнцыяй і грамадска-палітычным жыццём краіны. Гэта навукова-практычныя, вучэбныя, даведачныя матэрыялы, свежыя навіны, інтэрв’ю з экспертамі, агляды зменаў айчыннага і замежнага заканадаўства.

На Прававым партале размяшчаюцца навіны аб праводзімых навуковых мерапрыемствах, выставах, семінарах па прававых пытаннях, тэлефонных лініях з кіраўнікамі дзяржорганаў. У даступнай і лаканічнай форме прадстаўлена інфармацыя аб арганізацыі дзяржаўнай улады ў Беларусі, фінансава-крэдытнай і прававой сістэмах. На www.pravo.by можна атрымаць актуальную даведачную інфармацыю аб дзяржаўных органах, навучальных установах, міжнародных арганізацыях, СМІ, перайсці на сайты дзяржорганаў замежных дзяржаваў.

Асаблівае месца на Прававым партале займаюць гісторыка-арыентаваныя праекты ў галіне права. Напрыклад, з дапамогай праекта Цэнтра “Помнікі гісторыі права Беларусі” ўсе жадаючыя атрымалі доступ да гістарычных матэрыялаў прававой тэматыкі, якія маюць вялікую гістарычную каштоўнасць і раней былі даступныя толькі вузкаму колу спецыялістаў. Акрамя таго, на Прававым партале сталі даступныя створаныя Цэнтрам банкі даных “Крымінальнае права Беларусі” і “Гаспадарчае права Беларусі”, а таксама прадстаўлены тэксты 27 кодэксаў БССР і РСФСР, прынятых у перыяд з 1917 па 1991 год, у складзе банка даных “Прававыя акты БССР” (усяго ў названы рэсурс уключана больш за 3500 актаў заканадаўства Беларусі савецкага перыяду (1917-1991 гадоў)).

Знайсці неабходную інфармацыю на Прававым партале проста: увядзіце запыт у пошукавы радок і выберыце крыніцу пошуку матэрыялаў (Прававы партал, Нацыянальны рэестр прававых актаў, банк даных “Праекты законаў Рэспублікі Беларусь” або сістэма “ЭТАЛОН-ONLINE”).

www.pravo.by — сучасны інтэрнэт-рэсурс, які пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, ідзе ў нагу з сусветнымі тэндэнцыямі развіцця інфармацыйных тэхналогій у галіне права. Ён адаптаваны пад мабільныя прылады, таму афіцыйнай прававой інфармацыяй, а таксама ўсімі перавагамі Прававога партала можна скарыстацца пры дапамозе тэлефона або планшэта.

Уся інфармацыя, размешчаная на Прававым партале, дакладная і актуальная, што важна для прыняцця правільных і эфектыўных рашэнняў, рэалізацыі і абароны сваіх правоў, упэўненасці ў сабе і сваёй будучыні.

Таццяна ГРЫЦУК

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

11 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

11 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

12 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

13 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago