З 7 лістапада 2020 года па 31 студзеня 2021 года ў светлы час сутак у адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання дазволена паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога.

Паляваць дазволена на жывёл любога полу і ўзросту.

Спосаб палявання на зайца-беляка, зайца-русака – ружэйны з падыходу, з засады, загонам. Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам, паляўнічыя сабакі любой пароды. Таксама дазволены безружэйны спосаб палявання з выкарыстаннем хартоў, лоўчых птушак.

Спосаб палявання на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру і тхара ляснога – ружэйны з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (акрамя ганчакоў і хартоў). Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам, наразная паляўнічая зброя калібра 5,6 мм. Таксама дазволены безружэйный спосаб палявання з ужываннем пастак (акрамя завес).

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации