Паляванне на зайца

Важнае Да ведама грамадзян

З 3 кастрычніка ў Беларусі адкрыўся сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака і прадоўжыцца ён да 7 лістапада 2020 года.

Паляванне ў дадзены перыяд дазволена на жывёл любога ўзросту і полу ў светлы час сутак. Спосабамі палявання з’яўляюцца: безружэйны з выкарыстаннем хартоў, лоўчых птушак і ружэйны з падыходу з гончымі сабакамі.

Ружэйным спосабам з адной гончай сабакай, якая мае палявы дыплом на зайца і (ці) лісіцу, могуць паляваць да трох паляўнічых.

Паляванне варта праводзіць з захаваннем нарматыўных прававых актаў, бо за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.За паляванне ў забароненых месцах і час, забароненымі прыладамі або спосабамі прадугледжаны штрафу памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прыладаў палявання і іншых прадметаў, якія з’явіліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup