У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 14 сакавіка адкрыўся вясновы сезон палявання на гусака белалобага, гусака-гуменніка, гусака шэрага, казарку канадскую (птушкі любога полу і ўзросту).

А таксама самцоў (качараў), якія падселі або падляцелі да падсаднай качкі або пудзіла: крыжанкі, свіязя, гогаля, шыроканоску, чарнець чырвонагаловую, чарнець чубатую, чырка-траскунка, чырка-свістунка, качку шэрую. Вясновы сезон будзе доўжыцца да 10 мая 2020 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін. У забаронены час знаходжанне паляўнічых у паляўнічых угоддзях з расчахлёнай і (або) зараджанай паляўнічай зброяй лічыцца паляваннем у забаронены час.

Дазволеныя прылады палявання — гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў са шротам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі. У час палявання сабакі павінны знаходзіцца на павадку. Адпускаць іх дазваляецца толькі пасля стрэлу.

За паляванне з парушэннем правілаў прадугледжаны штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічыняў з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прыладаў палявання і прадметаў, якія з’явіліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

9 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

9 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

9 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

10 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

11 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

11 часов ago