Пакрыўдзіла не адмова, а абыякавыя адносіны

10 жніўня выязны прыём грамадзян у аграгарадку Войневічы правёў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

Кіраўніку раёна паступіў тэлефонны зварот ад жыхаркі горада Мінска. Заяўніца расказала, што яе састарэлая матуля жыве ў вёсцы Малыя Шастакі. Нядаўна пенсіянерка сутыкнулася з праблемай: у яе нечакана скончылася “блакітнае паліва” ў газавым балоне. Згодна з графікам дастаўкі новых балонаў, да візіту работнікаў Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння ў Малыя Шастакі заставалася яшчэ нямала дзён, а пажылой жанчыне неабходна было нейкім чынам гатаваць ежу. Каб паскорыць выкананне заяўкі, дачка пенсіянеркі патэлефанавала дыспетчару вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз”, дзе і фарміруюцца такія запыты. Пасля агучвання сваёй просьбы на другім канцы провада яна пачула: “Тэлефануйце ў Дзятлаўскі раён газазабеспячэння”. Каму канкрэтна, па якім нумары, адказны спецыяліст “Слонімгаза” так і не патлумачыла. Канструктыўнай размовы не атрымалася.

Старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму заяўніца паскардзілася, што яе не так абурыла адмова, як абыякавыя адносіны спецыяліста да ўзніклай праблемы. Разам з тым, на прынцыпе кантрасту жыхарка сталіцы папрасіла выказаць глыбокую ўдзячнасць медыцынскай работніцы з Дзятлаўшчыны – Алене Аляксандраўне Якубоўскай – “доктару ад Бога, якая, здаецца, лечыць сваіх пацыентаў не толькі медыцынскімі сродкамі, але і ўважлівымі адносінамі, цярплівасцю, цёплымі словамі падтрымкі”. Такімі, на думку заяўніцы, і павінны быць спецыялісты ўсіх адказных службаў.

Кіраўнік раёна паабяцаў жыхарцы сталіцы адрасаваць яе пытанне ў Дзятлаўскі раён газазабеспячэння і адразу пасля размовы патэлефанаваў начальніку арганізацыі Юрыю Ганчару.

Юрый Іванавіч патлумачыў, што сапраўды на Дзятлаўшчыне нязначная колькасць жыхароў негазіфікаваных вёсак яшчэ карыстаецца газам у балонах. Выезды па іх замене насельніцтву ажыццяўляюцца цэнтралізавана паводле графіка. Каб моцна ад яго не залежаць, многія грамадзяне ўстанаўліваюць у сваіх домаўладаннях не адну, а дзве спецыяльныя шафы з балонамі. Канчаецца “блакітнае паліва” ў адным – пераключаюцца на другі да выканання заяўкі.

Такі парадак дастаўкі газавых балонаў склаўся на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таму неабходна ўстанаўліваць двухконтурныя шафы, а дапамагчы ў гэтым сваім бацькам павінны іх дзеці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

11 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

11 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

11 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

12 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

12 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

12 часов ago