Пагаварылі пра сілу, пяшчоту і галоўныя каштоўнасці

У аддзеле ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама ў рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла тэматычная дыялогавая пляцоўка “Мацярынства – галоўная каштоўнасць краіны”, прысвечаная Году беларускай жанчыны і Дню маці. Удзел у ёй прымалі прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх і прафсаюзных арганізацый, святары.

Перад пачаткам размовы педагогі сацыяльна-педагагічнага цэнтра расказалі прысутным пра акцыю “Сям’я для кожнага дзіцяці”, закліканую папулярызаваць сямейныя формы ўладкавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Аб ролі жанчын у сям’і і беларускім грамадстве, іх галоўным прызначэнні паразважалі мадэратары дыялога – спецыялісты Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Святлана Магера і Марына Крупіца. Яны заклікалі спікераў, кожнага ў рамках сваёй сферы дзейнасці, таксама выказаць меркаванні.

Аб тым, што наша нябесная маці – гэта Прасвятая Багародзіца, а першая сям’я была створана Богам у райскім садзе, нагадаў удзельнікам размовы клірык храма святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у горадзе Дзятлаве іерэй Аляксей Сцепановіч. Ён падкрэсліў, што мы жывём у цудоўны час, калі ў Беларусі прапаведуюцца маральныя каштоўнасці, абараняецца традыцыйная сям’я, а ў праваслаўі мэта сям’і – захоўваць паміж сабой любоў, павагу, разуменне і не губляць веру.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк патлумачыла, якія ёсць гарантыі і якая падтрымка аказваецца ў нашай краіне для сем’яў з дзецьмі, спынілася на відах сацыяльных дапамог і прызначэнні сямейнага капіталу.

Начальнік аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама Ганна Буцько прывяла лічбы раённай сямейнай статыстыкі.

Вынікі дыялога падвёў Аляксандр Бараноўскі:

– Мы пабылі ў цудоўным месцы – ЗАГСе. Жадаю, каб вы бывалі тут часцей – заключалі шлюбы, святкавалі юбілеі сумеснага жыцця, рэгістравалі дзяцей. Адметна, што ў рамках рэспубліканскай акцыі “Трэці – бацькаў” Беларуская партыя “Белая Русь” уручае “Бацькаву кашулю” – сімвалічны падарунак-абярэг ад дзяржавы – сем’ям, дзе нарадзіліся трэція па ліку дзеткі. На Дзятлаўшчыне такія падарункі ўжо атрымалі шэсць сем’яў, на чарзе яшчэ дзве. Паважаныя жанчыны, жадаю вам шчасця, каб вы кожны дзень чулі добрыя і пяшчотныя словы ад сваіх дзяцей, унукаў, мужчын, заўжды адчувалі іх клопат і ўвагу. Няхай у нашай роднай Беларусі заўжды будзе мір, а ў вашых сем’ях пануюць лад і дабрабыт.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Финал конкурса «Семья года» покажут сегодня в телеэфире

Телеверсию финального этапа VII республиканского конкурса "Семья года", проходившего во Дворце спорта в Минске 10…

19 часов ago

Стратегические цели в сельском хозяйстве до 2030 года назвали в Минсельхозпроде

Стратегические цели на 2026-2030 годы определены государственной программой "АПК будущего". В их числе - производство…

19 часов ago

На сельскагаспадарчым кірмашы ў Казлоўшчыне (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

Сельскагаспадарчы кірмаш у Гезгалах (фотафакт)

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

2 дня ago

«Перамога» наводзіць парадак

Да навядзення парадку на тэрыторыі сваёй установы далучыліся і супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Перамога”. Ірына Камарова,…

2 дня ago

Ведае ўчастковы. Як пакараюць за пашкоджанне аўтамабіля?

Пытанне: выйшаў раніцай на вуліцу і знайшоў на сваім прыпаркаваным каля дома аўтамабілі шматлікія пашкоджанні…

2 дня ago