На палетках КСУП “Слава працы” адбылася прыемная сустрэча з нагоды 65-гадовага юбілею загадчыцы фермы Зоі Іванаўны Гарошка. Словы шчырай удзячнасці за плённую працу, адданасць прафесіі, калектыву выказаў старшыня Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён пажадаў Зоі Іванаўне настойлівасці ў дасягненні пастаўленых задач, сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, усмешак і цеплыні.
У 1990 годзе, у сувязі з аварыяй на Чарнобльскай АЭС, Зоя Іванаўна пераехала з Ровенскай вобласці (Украіна) у Дзятлаўскі раён. Спачатку працавала даяркаю, затым загадчыцай участка, пасля звеннявой, а з 2008 года ёй даверана адказная праца загадчыцы фермы. Чалавек вялікай душы, яна перажывае за ўсё, што адбываецца на давераным ёй участку.
Манатоннасць будняў не сказваецца на вытворчай дзейнасці і выніковасці яе працы. Аналізуючы працоўны шлях Зоі Гарошка, разумееш, як важна, каб чалавек працаваў з душою і адказнасцю, каб хваляваўся за агульную справу так, як за сваю ўласную. Усё сказанае ў поўным аб’ёме адносіцца да таго, як выконвае Зоя Іванаўна ўскладзеныя на яе абавязкі. Добрасумленная, старанная, адказная, дысцыплінаваная, яна заваявала давер кіраўніцтва і гэтая станоўчая характарыстыка ставіць яе ў лік лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны ў сельскагаспадарчай арганізацыі. І сапраўды, быць прафесіяналам сваёй працы важна не толькі для кар’еры, але і для самога сябе. Нішто не надае так упэўненасці чалавеку, як тое, што ў яго ёсць справа, якую ён можа рабіць так, як не ў кожнага атрымаецца. Пад наглядам загадчыцы фермы – 230 галоў кароў, уключаючы маладняк. Належны догляд клапатлівай загадчыцы за цялятамі садзейнічае высокай іх захаванасці і таму, што яны хутка набіраюць вагу.
Далучаемся да словаў віншаванняў і жадаем Зоі Іванаўне новых поспехаў і перамог.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! У…
Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…
Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…
Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…
В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…
View Comments
Заслужаная ўзнагарода