Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў

Пасяджэнне Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі прайшло ва ўрадзе пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.

Былі разгледжаны вынікі візіту каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Беларусь. На арганізацыйным камітэце была абмеркавана магчымасць выкарыстання студэнцкіх інтэрнатаў установаў адукацыі для размяшчэння турыстаў у час правядзення гульняў. Таксама разгледжаны пытанні па выбары дамашняга вяшчальніка гульняў.

Міністэрства транспарту і камунікацый да Еўрапейскіх гульняў плануе завяршыць рэалізацыю некалькіх вялікіх інфраструктурных праектаў, а менавіта, завяршэнне рэканструкцыі ўчасткаў аўтамабільных дарог М6 Мінск — Гродна, Р23 Мінск — Мікашэвічы і будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы.

Акрамя таго, транспартнікі рыхтуюцца да чэмпіянату свету па хакеі, які будзе праходзіць у 2021 годзе ў Мінску і Рызе. Будуць укладвацца сродкі ў дарожную інфраструктуру ў раёне Полацка, каб выйсці на новы ўзровень аўтадарог па параметрах і якасці.

БелТА

administrator

Recent Posts

Холода не прощают беспечности

С наступлением поздней осени на первый план выходит риск возникновения пожаров и чрезвычайных ситуаций в…

8 часов ago

Ведае ўчастковы. Дайце, калі ласка, чэк

Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта…

8 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Таісія Сакалоўская: “Не магу сядзець без справы”

Творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведаў 80-гадовую юбілярку з аграгарадка Войневічы Таісію Сакалоўскую, каб…

8 часов ago

“Храму ведаў” гарпасёлка Наваельня 60 гадоў

Поўная зала сяброў, шчырыя пажаданні, цёплыя апладысменты, кранальныя ўспаміны, мілагучныя песні, памятныя падарункі – так…

21 час ago

В Дятловском районе завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

На территории Дятловского района завершилось специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара», направленное на предупреждение пожаров…

22 часа ago

Тры дзесяцігоддзі, прысвечаныя людзям

У Новаяльнянскім сельскім выканаўчым камітэце на заслужаны адпачынак урачыста праводзілі кіраўніка спраў Ірыну Каспяровіч. Ірына…

22 часа ago