Вучні Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы чарговы раз завіталі ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Для наведвальнікаў аддзялення яны падрыхтавалі канцэрт «Цалуйце рукі маме».
З душэўнымі песнямі выступілі Дар’я і Мялена Заваротныя, Карына Верамейка, Яўгенія Анушкевіч, Алеся Адамчык, Мілана Падліпская, Анастасія Бортнік. У ролі вядучай удала выступіла Ксенія Болтач. Пранікнёна чыталі вершы Раман Лазовік, Мікіта Кучынскі, Мілана Падліпская. Дзяўчынкі парадавалі прысутных дынамічным танцам «Добры настрой». Фінальную кампазіцыю з песняй «Неразлучныя сябры» гледачы сустракалі стоячы, дружнымі апладысментамі.
Ад удзячных гледачоў госці з Круцілавічаў атрымалі салодкія падарункі. Самі навучэнцы падарылі гледачам рознакаляровыя паветраныя шары.
Як зазначаюць арганізатары канцэрта, рыхтаваць цікавыя праграмы ім дапамагае цеснае супрацоўніцтва з работнікамі Данілавіцкага дома культуры Святланай Міхайлаўнай Грос, Інай Міраславаўнай Анушкевіч, Таццянай Аляксандраўнай Буча.
Спецыялісты і наведвальнікі аддзялення «Праменьчык» удзячны юным артыстам, іх настаўніцы Надзеі Філімонаўне Канявега за канцэрт і прыемныя ўражанні, спадзяюцца на новыя сустрэчы.
А. КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…