Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў змогуць атрымаць карысных і прыемных падарункаў.

Намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Святлана Залучан завіталі ў дзве шматдзетныя сям’і, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак са святам ведаў.

У сям’і Аксаны Катаржных і Андрэя Рунца ў Дзятлаве ажно дзевяць школьнікаў, таму канцылярскія прылады былі вельмі дарэчы, а спартыўны інвентар і салодкі пачастунак – прыемны бонус.

У вёсцы Лапушна наведалі сям’ю Вольгі Патапчык, у якой мама адна выхоўвае дваіх сыноў-школьнікаў, а зусім нядаўна ў іх нарадзіўся яшчэ адзін брацік.

– Віншуем вас з пачаткам новага навучальнага года. Упэўнены, што вы будзеце радаваць сваімі поспехамі ў вучобе і спорце, добра сябе паводзіць. Стаўце перад сабой высокія задачы, старайцеся дасягаць станоўчых вынікаў, няхай усе вашы мары збываюцца, – пажадалі дзецям госці.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

Похожие публикации