Навучэнцы XI класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы разам з бацькамі і класным кіраўніком наведалі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.
Ва ўніверсітэце быў «Дзень адкрытых дзвярэй».
Перш-наперш мы сустрэліся з адміністрацыяй універсітэта, пазнаёміліся з умовамі прыёму дакументаў і спецыяльнасцямі 2017 года. Навучэнцы мелі магчымасць з першых вуснаў пачуць адказы на пытанні пра паступленне ў БарДУ.
У мерапрыемстве актыўна ўдзельнічалі выкладчыкі і, безумоўна, студэнты БарДУ, якія ахвотна гутарылі са старшакласнікамі і адказвалі на шматлікія пытанні.
Прадстаўнікі кожнага факультэта, каб прыцягнуць увагу школьнікаў і іх бацькоў, запрашалі на майстар-класы, лабараторныя заняткі.
Выпускнікі Казлоўшчынскай школы наведалі адкрыты лабараторны занятак па інфарматыцы, які даў магчымасць адчуць сябе студэнтамі. У рамках дня адкрытых дзвярэй студэнтамі ўніверсітэта была праведзена экскурсія па вучэбным корпусе, лабараторным комплексе.
Асобная старонка экскурсіі была прысвечана працы ўніверсітэцкай бібліятэкі. Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі адзінаццацікласнікаў з унікальным фондам, правялі экскурсію па чытальнай зале.
Дзень адкрытых дзвярэй скончыўся святочным канцэртам, які падрыхтавалі студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Магчыма, пасля гэтага візіту хтосьці з нас, выпускнікоў, сур’ёзна задумаўся аб паступленні менавіта ў гэтую навучальную ўстанову.
Ламака Уладзіслаў, вучань 11 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы.
Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…
Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…
Алексей Кивуля, директор Дятловского районного туристического информационного центра: – 18 августа Президент Республики Беларусь подписал…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 по 5 сентября. Несмотря на проводимую работу, информирование участников…
С наступлением осени у сельских жителей традиционно прибавляется хлопот: нужно навести порядок на приусадебных участках,…
Поход в лес за грибами или ягодами может быть приятным и полезным, но всегда связан…