Калі казка не едзе да нас, значыць, мы адпраўляемся ў казку самі!
Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава пабывалі ў дзіўным месцы – парку “Дзіпрыз”.
Дзеці захапляліся прыгажосцю парка, разнастайнасцю экзатычных жывёл, афармленнем ландшафтнага дызайну, месцамі адпачынку, тэматычнымі фотазонамі. Асабліва ўразіла экспазіцыя “Начны свет”, дзе можна было ўбачыць начных насельнікаў: егіпецкага лятучага сабаку, цукровага посума, дэгу, паласатага скунса і іншых. Свабодна і няспешна ў парку прагульваюцца па прасторных загонах і частуюцца ласункамі гасцей зубры, які, алені, ламы, муфлоны, афрыканскія каровы, бізоны. Многія жывёлы зусім не баяцца людзей і ідуць да рук. У кожнага з іх свая хатка, шмат тэматычных збудаванняў з дрэва, каменю.
Парк Дзіпрыз – скарбніца тайнаў і сюрпрызаў. Экскурсія падарыла выхаванцам летніка падарожжа ў сапраўдную казку, лёгкасць і натхненне, магчымасць стасункаў з прыродай, жывёламі. Недарэмна некім трапна сказана: Бог стварыў жывёл, каб адагрэць нашы халодныя сэрцы.
Жанна БУДЗЕВІЧ,
дырэктар летніка “Усмешка”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…