“Падабралі ключ” да будучых адкрыццяў

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча ў рамках навуковага таварыства “Пошук” працуе даследчая майстэрня.

Першы этап далучэння навучэнцаў да даследчыцкай дзейнасці пачынаецца ў 1-4 класах праз конкурс “Я пазнаю свет”. Дзеці вучацца задаваць пытанні, праводзіць назіранні, афармляць праекты, што дазваляе выявіць таленавітых і дапытлівых вучняў. На другім этапе адбываецца фарміраванне навыкаў даследавання ў навучэнцаў 5-7 класаў. Яны вучацца працаваць з крыніцамі, праводзіць анкетаванне, аналізаваць даныя, афармляць вынікі. Педагогі курыруюць групавыя і індывідуальныя праекты, паступова ўскладняючы задачы. На трэцім этапе з вучнямі 8-11 класаў даследчая работа паглыбляецца. Старшакласнікі пад кіраўніцтвам настаўнікаў працуюць над індывідуальнымі тэмамі. Чацвёрты этап – школьны і раённы адборы. Лепшыя работы праходзяць унутраную экспертызу на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі, і аўтары прадстаўляюць іх на раённым этапе, дзе пераможцы атрымліваюць пуцёўку на абласны конкурс. Найбольш складаны пяты этап – падрыхтоўка да абласнога і рэспубліканскага іспытаў. Гэта стварэнне прэзентацый, адпрацоўка выступленняў, мадэляванне магчымых пытанняў журы. Так “нараджаюцца” дыпломы, якімі ганарыцца школа.

Нашы навучэнцы з’яўляюцца пераможцамі адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі старшакласнікаў і студэнтаў “Адукацыя. Навука. Прафесія” (Самара), абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, рэспубліканскай навукова-тэхнічнай канферэнцыі навучэнцаў з міжнародным удзелам “Мой першы крок у навуку”, іншых.  

Мы верым, што падтрымка дзіцячай дапытлівасці – ключ да будучых адкрыццяў. Паказальны прыклад – бліскучая перамога і дыплом першай ступені ў малодшых навучэнцаў на конкурсе “Я пазнаю свет”. Педагог Таццяна Някрэвіч і вучні 3 “А” класа Валерыя Царык і Еўдакія Ваніслаўчык прадставілі работу па флоры роднага краю з такой шчырай захопленасцю, што журы адзначыла не толькі глыбіню іх назіранняў, але і ўменне трымацца перад аўдыторыяй. Валерыя і Еўдакія не проста расказвалі, а паказвалі, тлумачылі, даказвалі.

Асаблівае месца сярод дасягненняў школы мае канферэнцыя “Крыштальная Альфа”. Гэта інтэлектуальная пляцоўка, дзе правяраецца на трываласць характар і ўменне аргументавана адстойваць перад экспертнай супольнасцю сваю кропку гледжання. Бягучы навучальны год стаў паспяховым: заваявана чатыры дыпломы. У 2025 годзе пасля працяглага перыяду без прызавых месцаў на абласным этапе конкурсу ў секцыі “Матэматыка” атрымана два дыпломы трэцяй ступені. Прызёраў рыхтавалі Таццяна Венская, Алена Шымко, Кацярына Латушка.  

Яшчэ адна яркая перамога – дыплом трэцяй ступені ў Ангеліны Залучан (кіраўнік Марыя Шавель) за работу “Стан і перспектывы развіцця экалагічнага турызму ў Дзятлаўскім раёне” (на прыкладзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ліпічанская пушча”).

Педагогі ўстановы прадоўжаць рабіць усё магчымае, каб кожны вучань мог рэалізаваць свае здольнасці.

Святлана УРБАН,
кіраўнік навуковага таварыства “Пошук” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці

Эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці, скарачэнне выдаткаў на прадпрыемствах, пошукі грыбнікоў, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона –…

16 часов ago

ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?

Кожны чалавек – гаспадар свайго жыцця, пакуль яно прадаўжаецца. Апошні спачын і дастойная пашана памерлым…

16 часов ago

Сям’я! Служым разам!

Для супрацоўнікаў міліцыі, якія днём і ноччу аберагаюць спакой грамадзян, любячая і моцная сям’я –…

16 часов ago

Придется ли брать зонты на линейку? Синоптики рассказали о погоде 1 сентября

В Беларуси днем 1 сентября во многих районах страны ожидаются грозы, по юго-востоку - сильные…

18 часов ago

Золотой стал серебряным призером чемпионата мира по академической гребле

Белорус Евгений Золотой занял второе место на чемпионате мира по академической гребле в столице Нидерландов…

19 часов ago

Да ведама грамадзян

3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

19 часов ago