Дарога ў навуку пачынаецца ў школе

Штогод навучэнцы сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава ім. І. Ю. Філідовіча пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў дэманструюць высокія вынікі і пацвярджаюць здольнасць установы паспяхова канкурыраваць з лепшымі гімназіямі і ліцэямі краіны.

Храналогія перамог сведчыць аб сістэмным падыходзе і пераемнасці пакаленняў даследчыкаў. Так, у 2023 годзе Яраслаў Урбан (кіраўнік Святлана Урбан) заваяваў дыплом I ступені Міністэрства адукацыі, у 2024-м Анастасія Шавель (кіраўнік Марыя Шавель) атрымала дыплом II ступені, у 2025 годзе Станіслаў Якаўчык (кіраўнік Марыя Шавель) стаў уладальнікам дыплома III ступені. У 2026-м эстафету пераняла Лізавета Дварчанін, якая разам з педагогам Вольгай Роўба падрыхтавала работу, удастоеную дыплома III ступені. Тэма даследавання “Асаблівасці развіцця лячэбна-аздараўленчага турызму ў Дзятлаўскім раёне”. Яно заснавана на аналізе дзейнасці санаторыяў “Радон”, “Альфа Радон” і дзіцячага санаторыя “Баравічок”. 

– Ідэя нарадзілася невыпадкова, – расказала Лізавета Дварчанін. – Дзятлаўскі раён славіцца сваімі прыроднымі лячэбнымі фактарамі: радонавымі крыніцамі, сапрапелевымі гразямі, хваёвымі лясамі. Мяне зацікавіла, чаму менавіта наша тэрыторыя стала цэнтрам лячэбна-аздараўленчага турызму, як развіваліся санаторыі, якія перспектывы ў напрамка.

Вывучыла гісторыю стварэння курорта Наваельня, прааналізавала сучасны стан здраўніц, правяла апытанне сярод адпачывальнікаў, каб высветліць, наколькі запатрабаваны мясцовы лячэбна-аздараўленчы турызм.

– Якім быў шлях ад ідэі да абароны праекта?

– Няпростым. Спачатку сабрала значную інфармацыю: архіўныя дакументы аб стварэнні санаторыяў, статыстычныя даныя, публікацыі ў раённай газеце “Перамога”. Затым правяла анкетаванне сярод адпачывальнікаў, у якім паўдзельнічалі 304 чалавекі. Дзеці і дарослыя адказвалі на пытанні: ці наведвалі яны іншыя санаторыі Беларусі, наколькі ведаюць гісторыю санаторыя “Радон”, што, на іх думку, варта палепшыць?

Самым складаным было сістэматызаваць інфармацыю і зрабіць абгрунтаваныя высновы аб перспектывах развіцця лячэбна-аздараўленчага турызму.

– Што больш запомнілася ў час даследавання?

– Работа з архіўнымі дакументамі і жывыя стасункі з людзьмі. Калі даведалася, што санаторый “Радон” быў пабудаваны ў пачатку 1990-х сярод сасновых лясоў на беразе ракі Паніква, а яго радонавая вада па ўласцівасцях не саступае водам вядомых курортаў Цхалтубо і Мацеста, усвядоміла, якое ўнікальнае багацце ў нашай малой радзімы. Запомніліся і аповеды старажылаў пра тое, як развівалася курортная зона, якія цяжкасці даводзілася пераадольваць будаўнікам і медыкам.

– Як лічыш, што паспрыяла твайму поспеху?

– Безумоўна, падтрымка навуковага кіраўніка Вольгі Роўба. Яна дапамагала мне на ўсіх этапах: ад выбару тэмы да падрыхтоўкі выступлення перад абаронай праекта. Разам аналізавалі дакументы, абмяркоўвалі вынікі анкетавання, шукалі шляхі вырашэння праблемы. Вольга Міхайлаўна навучыла мяне не баяцца складаных пытанняў і аргументавана адстойваць сваю пазіцыю. Вялікую ролю мела дапамога адміністрацый санаторыяў “Радон” і “Альфа Радон”.

– Якія планы на будучыню?

– Планую прадоўжыць даследчую дзейнасць у ВНУ. Мяне прывабліваюць эканоміка і геаграфія турызму, асабліва развіццё лячэбна-аздараўленчага кірунку ў нашым рэгіёне. Хачу, каб як мага больш людзей даведаліся пра ўнікальныя прыродныя багацці Дзятлаўшчыны і змаглі паправіць сваё здароўе ў нашых санаторыях.

Сказана

Вольга Роўба:

– Лізавета Дварчанін – цудоўны чалавек. У яе ёсць галоўная якасць сапраўднага даследчыка – шчырая цікавасць і жаданне дайсці да ісціны. Яна не проста выканала работу для “галачкі”, а “пражыла” тэму, якую вывучала: пабывала ў санаторыях, сустрэлася са спецыялістамі, азнаёмілася з архівамі. Было вельмі прыемна назіраць, як у час абароны яна ўпэўнена адказвала на пытанні журы, прыводзіла статыстычныя даныя і прыклады з гісторыі развіцця курорта. Ганаруся яе поспехам і ўпэўнена, што праект – гэта толькі пачатак вялікага шляху Лізаветы ў навуку.

Святлана УРБАН,
кіраўнік навуковага таварыства “Пошук” сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

9 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

9 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

13 часов ago