Распачалося мерапрыемства з урачыстага моманту — уручэння сцяга Дзятлаўскаму раённаму аб’яднанню прафсаюзаў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, праслухоўвання гімна Федэрацыі.
Цэнтральнай тэмай пасяджэння стала абмеркаванне тэзісаў нядаўняга з’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які ў маі прайшоў у Мінску, і ўдзел у якім прыняў Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка.
У ліку дэлегатаў на з’ездзе ад Дзятлаўшчыны былі старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў А.Д. Сатараў і старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С.Б. Фабішэўскі.
У час раённага пасяджэння яны падзяліліся ўражаннямі ад рэспубліканскага мерапрыемства, спыніліся на асноўных яго момантах. У ліку іх — стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці, удасканаленне аховы працы, рэгуляванне калектыўных дагавораў, сацыяльная накіраванасць дзейнасці прафсаюзаў, іх работа з маладымі спецыялістамі. Увага надавалася і паляпшэнню інфармацыйнай работы прафсаюзных арганізацый сярод калектываў, вучобе прафсаюзнага актыву. Дарэчы, як адзначыў Р.Ф. Юроўскі, у Гродне ўжо працуе абласны вучэбна- метадычны аддзел, дзе навучанне могуць прайсці прафсаюзныя работнікі.
Засяроджана ўвага была і на абласным пагадненні між аблвыканкамам, абласным саюзам наймальнікаў і абласным аб’яднаннем прафсаюзаў. Палажэнні дакумента патлумачыў саветнік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў А.В. Сарока.
Яшчэ адзін бок дзейнасці прафсаюзаў — гэта іх удзел у культурных мерапрыемствах, захаванні гісторыка-культурнай спадчыны краіны. Сёлета, у год 70-годдзя Вялікай Перамогі, прафсаюзы Беларусі ўзялі на сябе абавязак рэканструяваць Кургана Славы ля Мінска, з чым годна справіліся. А ў Гродзенскай вобласці, як паведаміў Р.Ф. Юроўскі, намаганнямі прафсаюзаў адноўлены мемарыяльны комплекс Шаўлічы, які нярэдка называюць «Гродзенскай Хатынню».
На прафсаюзным пасяджэнні на Дзятлаўшчыне яго ўдзельнікі таксама даведаліся аб дзейнасці турыстычнага аператара прафсаюзаў Беларусі «Беларустурыст», пазнаёміліся з прэзентацыяй яго ўнітарнага прадпрыемства «Гроднатурыст».
Тэму летняга аздараўлення работнікаў закрануў у сваім выступленні і У. Ф. Казак, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Дарэчы, па выніках работы мінулага года дадзеная прафсаюзная арганізацыя прызнана лепшай ў вобласці сярод прафсаюзных арганізацый АПК.
А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Б. ВАРНЫ
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…