На Дзятлаўшчыне праходзіць кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць вірусу грыпу.

Сёлета медыкі выкарыстоўваюць вакцыну “Грыпол плюс” расійскай вытворчасці. За першыя дні прышчэпкі зрабілі ўжо 890 дзятлаўчан.

Актыўна вакцыніруюцца ад грыпу ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Сёння прышчапілася 50 % ад ўсіх супрацоўнікаў. Дарэчы, прышчэпку ад каранавіруснай інфекцыі яны таксама атрымалі аднымі з першых.

– Вакцыніравацца неабходна кожны год, таму што імунітэт ад канкрэтнага штама віруса грыпу не пажыццёвы і захоўваецца толькі на працягу аднаго сезона. Пры чым, прышчэпку варта атрымаць да пачатку масавага пад’ёму захваральнасці на вострыя рэспіраторныя захворванні, бо максімальная абарона ад віруса ўзнікае толькі праз 10-14 дзён з моманту ўвядзення вакцыны, – адзначыла галоўны доктар райЦГЭ Алена Шайбак. – Прышчэпка ад грыпу рэкамендуецца сёлета абсалютна ўсім — менавіта з-за распаўсюджвання COVІD-19: ёсць верагоднасць адначасова заразіцца адразу дзвюма інфекцыямі.

Людзі, якія клапоцяцца аб сваім здароўі, разумеюць важнасць вакцынацыі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации