Тэма

Многія сучаснікі выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны Apple iPhone

Праблема

Пачасціліся выпадкі блакіроўкі такіх прыстасаванняў з выкарыстаннем махлярскіх схем

Слова спецыяліста

Вольга Жыбко, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Сёння складана ўявіць сваё жыццё без мабільнага тэлефона, які з’яўляецца “правай рукой” сучаснага чалавека. Шмат карыстальнікаў выбіраюць для сябе мабільныя тэлефоны маркі Apple iPhone, функцыянаванне якіх немагчыма без уліковага запісу (акаўнта) Apple (iCloud). На жаль, нярэдкімі сталі выпадкі, калі зламыснікі рознымі шляхамі вымушаюць гаспадароў выйсці з уліковага запісу і ўвайсці ў чужы, пасля чаго мабільнае прыстасаванне блакуецца, а ў некаторых выпадках зламыснікі яшчэ і атрымліваюць доступ да персанальных даных ахвяры.

Напрыклад, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна сёлета зафіксаваны факт наўмыснай блакіроўкі камп’ютарнай інфармацыі, якая захоўвалася на мабільным тэлефоне маркі Apple iPhone, што належаў жыхару нашага раёна. Мужчына праглядаў ролікі ў сацыяльнай сетцы ТіkТоk, убачыў ролік раней не знаёмага яму блогера, які прапаноўваў дапамагчы ва ўстаноўцы гульняў, якія з’яўляюцца платнымі для Apple iPhone. Для гэтага пацярпеламу было прапанавана зайсці ва ўліковы запіс Apple (iCloud) іншай асобы, што ён і зрабіў. У выніку замест бясплатнай гульні мужчына згубіў доступ да свайго мабільнага прыстасавання.

Частыя схемы падману

  1. Зламыснік пад выглядам сябра або знаёмага просіць дапамогі ў аднаўленні доступу да важных файлаў, фотаздымкаў, іншай інфармацыі, якая знаходзіцца ў воблачным сховішчы яго ўліковага запісу iCloud шляхам аўтарызацыі ў гэтым уліковым запісе, які з’яўляецца махлярскім. Просьбу звычайна матывуюць няспраўнасцю ўласнага мабільніка, стратай даных ад воблачнага сховішча ці іншым.
  2. У сацыяльных сетках і месенджарах, асабліва ў ТіkТоk і Telegram, размяшчаюцца рэкламныя публікацыі, відэаролікі аб прадастаўленні бясплатнага доступу да гульняў або дадаткаў, устаноўка якіх нібыта магчыма праз прадастаўлены зламыснікам уліковы запіс Apple.
  3. Чалавеку паступае прапанова аб рабоце (падпрацоўцы), як правіла, звязанай з тэсціраваннем дадаткаў. Абяцаюць высокі даход, аднак для гэтага трэба ўвайсці ў “карпаратыўны аккаўнт” Apple. Будучы работнік, як толькі выходзіць са свайго і ўваходзіць у чужы ўліковы запіс, страчвае доступ да ўласнага мабільнага тэлефона.

Правілы бяспекі

  • Не паведамляйце і не перадавайце іншым асобам свой лагін і пароль ад уліковага запісу (акаўнта) Apple;
  • не ўводзьце на якіх-небудзь сайтах на розных падставах свае даныя Apple ID;
  • не выходзьце на сваім мабільным прыстасаванні з уліковага запісу Apple (iCloud) і не ўваходзьце на ім на акаўнты Apple (iCloud) іншых асоб.

Памятка

Калі ваш акаўнт будзе заблакіраваны зламыснікамі, то сэрвісныя цэнтры будуць не ў сілах аказаць дапамогу. Разблакіроўка магчыма толькі праз афіцыйную тэхнічную падтрымку Apple і толькі пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць пакупку тэлефона. Працэс гэты з’яўляецца працаёмкім і займае пэўны час. Таму перад учыненнем дзеянняў праз ваш мабільны тэлефон маркі Apple iPhone абавязкова ўзважце ўсе рызыкі.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Канікулы-2026

Канікулы-2026

5 августа, 2026
Поможем Ивану Ашуркину
Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации