Па тэме з аналітыкай. Што трэба ведаць пра Тэлеграм?

Тэма

Месенджар Тэлеграм папулярны ў беларусаў і дзятлаўчане не выключэнне.

Праблема

Нягледзячы на плюсы Тэлеграм, ён дастаткова ўразлівы.

Слова спецыяліста

Вольга Жыбко, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Многія жыхары нашага раёна выкарыстоўваюць месенджар Тэлеграм кожны дзень для вырашэння рабочых задач, чытання навін, стасункаў з роднымі, калегамі, сябрамі. Ён дастаткова зручны, аднак яго лічбавае асяроддзе застаецца ўразлівым і прывабным для махляроў. Частымі бываюць выпадкі, калі зламыснікі атрымліваюць доступ да акаўнта ў Тэлеграм і потым выкарыстоўваюць гэта для зваротаў да патэнцыйных ахвяраў сваіх злачынстваў ад імя ўладальніка старонкі або атрымліваюць асабістыя даныя гаспадара акаўнта.  

Калі вас узламалі

— пры выяўленні факта ўзлому найперш трэба замяніць пароль, які выкарыстоўваецца для ўваходу ў ваш уліковы запіс, калі ж акаўнт прывязаны да электроннай пошты, то памяняць пароль і да яе;

— неабходна перайсці ва ўкладку “Прыстасаванні” і завяршыць усе актыўныя сеансы (сесіі), акрамя вашага прыстасавання, па сродках якога вы ажыццяўляеце доступ да свайго акаўнта ў бягучы перыяд часу. Калі ж такой магчымасці нямя, давядзецца яго выдаліць і стварыць новы з выкарыстаннем таго ж абаненцкага нумара (акаўнт можна выдаліць праз атрыманне кода-паведамлення);

— калі ў вас адсутнічае двухфактарная аўтэнтыфікацыя (абарона акаўнта воблачным паролем), то ўстанавіце яе: у такім выпадку атрыманне доступу да вашай старонкі будзе мінімізавана;

— для ўласнай упэўненасці і бяспекі неабходна праверыць настройкі канфедынцыйнасці (бяспекі), ці яны не былі заменены, а таксама сэрвісы і дадаткі, якія звязаны з вашым уліковым запісам у Тэлеграм і, калі неабходна, унесці адпаведныя карэктывы.

Варта ведаць

Калі ў вас адсутнічае доступ да акаўнта, то неабходна звязацца з тэхнічнай службай падтрымкі, а таксама паведаміць сваім кантактам, каб яны не выконвалі просьбы і ўказанні махляроў, якія могуць паступаць ад вашага імя. Таксама звярніцеся ў праваахоўныя органы і раскажыце аб здарэнні.

Памятайце

Толькі хуткія і зладжаныя дзеянні дапамогуць мінімізаваць далейшыя наступствы ад дзеянняў махляроў.

Ірына СТЫРНІК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

27 минут ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

18 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

18 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

19 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

19 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

19 часов ago