Тэма
Месенджар Тэлеграм папулярны ў беларусаў і дзятлаўчане не выключэнне.
Праблема
Нягледзячы на плюсы Тэлеграм, ён дастаткова ўразлівы.
Слова спецыяліста
Вольга Жыбко, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:
– Многія жыхары нашага раёна выкарыстоўваюць месенджар Тэлеграм кожны дзень для вырашэння рабочых задач, чытання навін, стасункаў з роднымі, калегамі, сябрамі. Ён дастаткова зручны, аднак яго лічбавае асяроддзе застаецца ўразлівым і прывабным для махляроў. Частымі бываюць выпадкі, калі зламыснікі атрымліваюць доступ да акаўнта ў Тэлеграм і потым выкарыстоўваюць гэта для зваротаў да патэнцыйных ахвяраў сваіх злачынстваў ад імя ўладальніка старонкі або атрымліваюць асабістыя даныя гаспадара акаўнта.
Калі вас узламалі
– пры выяўленні факта ўзлому найперш трэба замяніць пароль, які выкарыстоўваецца для ўваходу ў ваш уліковы запіс, калі ж акаўнт прывязаны да электроннай пошты, то памяняць пароль і да яе;
– неабходна перайсці ва ўкладку “Прыстасаванні” і завяршыць усе актыўныя сеансы (сесіі), акрамя вашага прыстасавання, па сродках якога вы ажыццяўляеце доступ да свайго акаўнта ў бягучы перыяд часу. Калі ж такой магчымасці нямя, давядзецца яго выдаліць і стварыць новы з выкарыстаннем таго ж абаненцкага нумара (акаўнт можна выдаліць праз атрыманне кода-паведамлення);
– калі ў вас адсутнічае двухфактарная аўтэнтыфікацыя (абарона акаўнта воблачным паролем), то ўстанавіце яе: у такім выпадку атрыманне доступу да вашай старонкі будзе мінімізавана;
– для ўласнай упэўненасці і бяспекі неабходна праверыць настройкі канфедынцыйнасці (бяспекі), ці яны не былі заменены, а таксама сэрвісы і дадаткі, якія звязаны з вашым уліковым запісам у Тэлеграм і, калі неабходна, унесці адпаведныя карэктывы.
Варта ведаць
Калі ў вас адсутнічае доступ да акаўнта, то неабходна звязацца з тэхнічнай службай падтрымкі, а таксама паведаміць сваім кантактам, каб яны не выконвалі просьбы і ўказанні махляроў, якія могуць паступаць ад вашага імя. Таксама звярніцеся ў праваахоўныя органы і раскажыце аб здарэнні.
Памятайце
Толькі хуткія і зладжаныя дзеянні дапамогуць мінімізаваць далейшыя наступствы ад дзеянняў махляроў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga