Моладзевыя навіны. Успамінаем герояў, ствараем будучыню

На Дзятлаўшчыне для членаў дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА” адбыўся анлайн-таймінг “Імідж піянерыі Дзятлаўшчыны”.

Мерапрыемства ладзілася ў рамках закрыцця раённай тэматычнай пяцідзёнкі “Юныя героі ў гісторыі” і было прымеркавана да Міжнароднага дня юнага героя-антыфашыста.

У час сустрэчы яе ўдзельнікі яшчэ раз узгадалі імёны і подзвігі піянераў-герояў Беларусі, пагаварылі аб іх значнасці і ролі ў гісторыі краіны.

Удзельнікі анлайн-таймінгу таксама далучыліся да дыягностыкі “Я – лідар”, якая дапамагла ацаніць іх асабістыя якасці і лідарскі патэнцыял. Шмат увагі было нададзена дасягненням піянерскіх дружын у 2025 навучальным годзе.

Напрыканцы сустрэчы піянеры разам змайстравалі сімвалічных галубоў міру з паперы, чым выказалі свае спадзяванні на сяброўства і надзею. Анлайн-мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы і натхніла школьнікаў на новыя карысныя справы, якія паслужаць для ўмацавання адзінства піянерскага руху Дзятлаўшчыны.

Ксенія ПЫШКО, Ксенія АХРАМОВІЧ,
карэспандэнты моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

2 часа ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

20 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

20 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

21 час ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

21 час ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

21 час ago