Па тэме з аналітыкай. Крызіс. Дзе дзіцяці атрымаць падтрымку?

Тэма

Што рабіць непаўналетняму ў крызіснай сітуацыі?

Праблема

У час крызісу дзіця можа перажываць боль і адчай.

Слова спецыяліста

Кацярына Ляўкевіч, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава:

– З 10 верасня па 10 кастрычніка ва ўстановах адукацыі Дзятлаўскага раёна праходзіць месячнік прафілактыкі крызісных станаў у непаўналетніх “Твой выбар – тваё жыццё!”.

Крызісы час ад часу ўзнікаюць у жыцці маленькіх людзей, таму педагогам і дарослым важна навучыць іх пазнаваць праблему і правільна рэагаваць у складанай сітуацыі.

У час крызісу дзіця перажывае бездапаможнасць, безнадзейнасць, адчай, засяроджваецца на псіхатраўмуючай сітуацыі, песімістычна ацэньвае сваю асобу і будучыя перспектывы.

У такім крытычным стане можа дапамагчы тэлефон даверу. Ён прызначаны, каб чалавек змог знайсці ўважлівага субяседніка і пазбавіцца ад свайго эмацыйнага напружання. Размова з кансультантам дазваляе не заставацца сам на сам з дрэннымі пачуццямі, а адчуць разуменне і падтрымку.

Варта ведаць

  • кліент, які звяртаецца па псіхалагічную дапамогу на тэлефон даверу, не абавязаны называць сябе, месца жыхарства і іншую асабістую інфармацыю, якая не мае дачыненне да справы;
  • можна быць упэўненым, што ніякая агучаная інфармацыя аб чалавеку і яго блізкіх не будзе распаўсюджана трэцім асобам;
  • у размове з абанентам супрацоўнікі тэлефона даверу яго не крытыкуюць, не вучаць жыць;
  • шчырасць кліента і яго давер кансультанту – гаранты таго, што ў час размовы абанент высветліць прычыны сваіх цяжкасцяў і пачуе аб канкрэтных кроках па іх пераадоленні.

Калі звяртацца

  • трывога, сумненні, душэўны боль сталі вельмі частымі гасцямі ў жыцці;
  • цяжкасці здаюцца непераадольнымі, адчуваецца бездапаможнасць і адчай;
  • у жыцці адбылося тое, што немагчыма змяніць, і незразумела, як гэта прыняць;
  • свет здаецца варожым, а людзі не разумеюць і адвяргаюць;
  • адносіны з людзьмі прыносяць толькі боль і адчай;
  • жыццё здаецца пазбаўленым сэнсу;
  • канфлікты і няўдачы паўтараюцца, невядома, як выбрацца з замкнёнага круга;
  • няма з кім абмеркаваць праблемы, цяжкую сітуацыю, няма спадзявання на разуменне самых блізкіх людзей.

Даведка

Да званка на тэлефон даверу можна не рыхтавацца зусім, проста набірайце нумар 133 ці іншы, расказвайце, што перажываеце, якія ў вас праблемы.

Ірына СТЫРНІК        

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#дети #родители

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

4 часа ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

4 часа ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

4 часа ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

4 часа ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

4 часа ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

6 часов ago