Тэма
Адзначаецца рост махлярстваў, іх ахвярамі нярэдка становяцца пажылыя грамадзяне.
Праблема
Старэйшае пакаленне прывыкла давяраць людзям і значна горш разбіраецца ў гаджэтах.
Слова спецыяліста
Наталля Акуновіч, старшы інспектар прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама:
– Махляры тэлефануюць пенсіянерам і прадстаўляюцца супрацоўнікамі пенсійнага фонду, сацыяльнай службы, банка. Падманваюць іх “пераразлікам пенсіі”, “даплатамі”, “індэксацыяй”, “афармленнем новых выплат” і выманьваюць персанальныя даныя: серыю і нумар пашпарта, дату нараджэння, нумары банкаўскіх картак, CVV-коды, іншыя звесткі. Калі такая інфармацыя атрымана, у справу ўступае другі махляр, які звоніць і прадстаўляецца супрацоўнікам міліцыі або службы бяспекі. Ён паведамляе, што асабістыя даныя пенсіянера нібыта выкарыстоўваюцца ў незаконных фінансавых аперацыях па адмыванні грошай. Каб “абараніць” зберажэнні, пажылога чалавека пераконваюць зняць усе грошы, сабраць накапленні і перадаць іх кур’еру для “дэкларавання”, “замарозкі” або “бяспечнага захавання”. У выніку пацярпелы губляе буйную суму, якую збіраў гадамі.
Не менш папулярная схема па “абнаўлені даных медыцынскіх картак”. У Telegram, WhatsApp, іншых месенджарах ад імя паліклінік, бальніц, установаў аховы здароўя рассылаюць паведамленні з просьбай “удакладніць” або “абнавіць” персанальныя і медыцынскія даныя для электроннай медкарткі. Запытваюць рост, вагу, дату нараджэння, групу крыві, хранічныя захворванні. Для ўзмацнення ўздзеяння зламыснікі расказваюць пра “медыцынскую рэформу” і палохаюць, што без актуальнай электроннай карткі чалавеку больш не акажуць дапамогі, не выпішуць рэцэптаў, не пусцяць на работу, у вучэбную ўстанову, гэтак далей. Потым схема развіваецца па адным са сцэнарыяў: ахвяры абяцаюць званок ад робата, які прадыктуе нумар талона або код, і просяць пераслаць гэту інфармацыю ў чат або адразу ўвесці код пацвярджэння с СМС-паведамлення, якое паступіла на тэлефон. У абодвух выпадках махляры атрымліваюць доступ да акаўнта месенджара або на дзяржаўным партале, што дае магчымасць скрасці асабістыя даныя, увайсці ў банкаўскі дадатак або прадоўжыць махлярства ад імя пацярпелага.
Ірына Баравік, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:
– Варта ведаць, што сапраўдныя супрацоўнікі нашага ўпраўлення ніколі не выходзяць на сувязь з атрымальнікамі пенсій па сродках месенджара Viber. Падобную махлярскую схему выкарыстоўваюць зламыснікі для высвятлення асабістых даных людзей і далейшага завалодвання іх грашовымі сродкамі. Не верце такім “спецыялістам”, не адказвайце на іх пытанні і хутчэй спыняйце размову, кладзіце трубку. Толькі так вы абароніце сябе і свае зберажэнні. Калі пасля званка засталіся сумненні і ёсць жаданне праверыць інфармацыю, задаць пытанні можна па телефонах аддзела пенсій і дапамог: 3-03-22, 3-03-21, 3-03-23 або прыйсці да нас і даведацца асабіста. Адрас упраўлення: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56.
Даведка міліцыі
На Дзятлаўшчыне па звестках тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 4911 пажылых грамадзян. За дзевяць месяцаў 2026 года супрацоўнікі АУС райвыканкама наведалі 3174 жыхары гэтай катэгорыі і правялі з імі прафілактычныя гутаркі аб мерах маёмаснай бяспекі, махлярскіх деяннях у інтэрнэце і па тэлефоне, раздалі тэматычныя буклеты-памяткі. З пачатку года ў раёне зарэгістраваны тры махлярствы з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, агульная сума ўрону склала 18 799 рублёў. Усе яны не раскрытыя. Пацярпелі пенсіянеры, сярод якіх дзве жанчыны і мужчына, самы сталы – 1957 года нараджэння. Спосабы крадзяжоў былі наступныя: “задэкларавалі” грашовыя сродкі ў суме 5499 рублёў; перавялі 3300 рублёў па нумары дагавора на банкаўскі рахунак “Приорбанка”; у Viber патэлефанаваў “супрацоўнік следчага камітэта” і завалодаў 10 000 рублёў.
Псіхолаг падкажа
Алена Макоўская, псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна:
– Людзі старэйшага пакалення прывыклі паважаць прадстаўнікоў улады, банкаў, медыцыны. Махляры гэтым актыўна карыстаюцца. Яшчэ пажылыя грамадзяне маюць патрэбу ва ўвазе, часта сумуюць па чалавечай цеплыні, а схема “ваш блізкі трапіў у бяду” б’е па самым дарагім.
Каб абараніцца ад падобных сітуацый, важна не трапляць на псіхалагічныя кручкі. Калі вас падганяюць, вымушаюць дзейнічаць тэрмінова, трэба наадварот спыніцца, падумаць, а не рашаць адразу. Запалохваюць аўтарытэтам афіцыйнага работніка? Успомніце, што спецыялісты не патрабуюць пераводу грошай па тэлефоне, а іх “сапраўднасць” можна праверыць званком у адпаведную службу. Не менш важна не паддавацца на ліслівасць або эмацыйнае раздражненне, так вас выбіваюць з раўнавагі. Абавязкова павінны насцярожыць словы “нікому не кажыце, гэта тайна следства”. Пасля іх можна не сумнявацца, што тэлефануе менавіта махляр. Запомніце: самы магутны сродак супраць маніпуляцый – гэта час. Дайце сабе зарок: ніякіх фінансавых рашэнняў па тэлефоне ці перапісцы. Скажыце, што вам трэба падумаць, і пакладзіце трубку. Потым патэлефануйце чалавеку, якому давяраеце, каб параіцца. Таксама праверце атрыманую інфармацыю званком на гарадскі нумар банка, сацыяльнай службы ці паліклінікі (адкуль звязваліся ў месенджары).
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда наведаў…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью французскому журналу Le Point 17 ноября высказался о роли…
Перечень заготовителей и объемы поставок (закупок) сельскохозяйственной продукции и сырья для республиканских государственных нужд на…
Вопрос: Будет ли иметь право на дополнительную профессиональную пенсию в системе профессионального пенсионного страхования (далее…