Па ўпрыгожаныя вербачкі – у “Сувенір”

Упрыгожаныя галінкі вярбы, дэкаратыўныя яйкі-магніты, арома-сашэ з самаробнага мыла і шмат іншай прыгажосці, якая можа стаць прыемным падарункам да Вялікадня, – усё гэта вынікі работы наведвальнікаў аб’яднання па інтарэсах “Сувенір”.

Пад кіраўніцтвам майстра на ўсе рукі Ліліі Коласавай “Сувенір” адкрыўся на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна некалькі гадоў таму. Яго з задавальненнем наведваюць людзі сярэбранага ўзросту і адзначаюць, што прыгажосць не толькі можа ўратаваць свет, але і дорыць шмат прыемных хвілін тым, хто яе стварае.

– Гурток нездарма носіць назву “Сувенір”, – зазначае Лілія Коласава. – Проста мы стараемся майстраваць такія вырабы, якія заўжды спатрэбяцца. Нашы сувеніры наведвальнікі нярэдка забіраюць дамоў, аднак частку прадукцыі можам рэалізаваць. Мы прапаноўваем лялек ручной работы, займаемся мылаварэннем, вырабляем аромасвечкі, гіпсавыя мініяцюры, шмат іншага. Безумоўна, стараемся не прапусціць ніводнага свята і ствараем да яго розныя тэматычныя сувеніры і падарункі.

Цяпер, напрыклад, займаемся паштоўкамі, якія перададзім дзецям Вялікай Айчыннай вайны – землякам, якія нарадзіліся ў перыяд з 1939-га па 1945-ы.

У чаканні Вербнай нядзелі, якая сёлета супадае ў праваслаўных і каталікоў, нарэзалі вербачак і ўручную аздабляем іх кветачкамі і галінкамі з фоамерану. Калі хто з дзятлаўчан захоча сабе такі адметных “букет” ручной работы для асвячэння ў храме, можа да нас звяртацца. Ужо амаль разабралі на падарункі блізкім і сябрам яйкі-магніты, аднак засталося нямала іншых прыемных дробязяў, якія можна падарыць у знак увагі дарагім людзям у светлыя дні Вялікадня.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашалепшае #нашелучшее 

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

24 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago