Да 80-годдзя Вялікай Перамогі. У імкненні захаваць агульную памяць адзіныя

Ужо больш за 31 кілаграм манет сабралі неабыякавыя жыхары Дзятлаўскага раёна для стварэння агульнанароднага помніка “Жывая памяць удзячных пакаленняў”. Акцыя арганізавана палітычнай партыяй “Белая Русь” і рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” у межах пагаднення з дабрачынным фондам Аляксея Талая. 4-га красавіка першыя сабраныя манеты перададзены з Дзятлаўшчыны ў Гродна, дзе каштоўны груз будзе захоўвацца да моманту стварэння помніка.

Як расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова, вельмі актыўна да патрыятычнай акцыі далучыліся прадпрыемствы, арганізацыі, навучальныя ўстановы, грамадскія аб’яднанні Дзятлаўшчыны, раённае аддзяленне партыі “Белая Русь”, ды ўвогуле дзятлаўчане. Самы важкі цэнны груз сабралі вучні і педагогі сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча – 6 кілаграмаў 860 грамаў манет, Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук – 2 кілаграмы 600 грамаў, Дзятлаўскі лясгас – 1 кілаграм 300 грамаў. 

Каля кілаграма манет прынесла ў скрыню ў музеі персанальна жыхарка райцэнтра Любоў Багуслаўчык.

Нагадаем, адкрыццё помніка “Жывая памяць удзячных пакаленняў” будзе прымеркавана да святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі. Манумент – апошні з трох – будзе ўсталяваны на Паклоннай гары ў Маскве. Два памятныя знакі ўжо з’явіліся ў Мінску і Брэсце. У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці. Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны ва ўстановах адукацыі, адміністрацыйных будынках  арганізацый Дзятлаўшчыны.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#акция #нашалепшае #нашелучшее

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

3 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

4 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

21 час ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

22 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

1 день ago