Categories: Падзеі

Па нядзелях у Мірскім замку будуць праходзіць канцэрты

Асноўная тэматыка праграмы новага фэсту «LUX MІRUM» будзе прысвечана 500-годдзю айчыннага кнігадрукавання. Бо менавіта Мірскі замак — шэдэўр беларускай готыкі і рэнесансу — з’яўляецца равеснікам выхаду нашай друкаванай Бібліі.

Кожную нядзелю (акрамя Вербнай і Вялікадня) у 13.00 у Мірскім замку можна будзе пачуць канцэрт класічнай музыкі, падрыхтаваны ансамблем «Вытокі», — для гэтага дастаткова набыць уваходны білет у замак. Акрамя канцэртаў, прысвечаных 500-годдзю асветніцкага подзвігу Скарыны, будуць і іншыя адметныя праграмы.

Дырэктар музейнага комплексу «Мірскі замак» Аляксандр Лойка, які нядаўна заняў гэту пасаду і цяпер з’яўляецца мастацкім кіраўніком фэсту, адзначыў:

— Па адукацыі я хормайстар. Доўгі час працаваў з харавымі калектывамі, паралельна з асноўнай работай. Пэўны час выкладаў дырыжыраванне, харавыя дысцыпліны. Таму цяпер імкнуся, каб у замка з’явіўся свой брэнд, музычны. Архітэктура — гэта застылая музыка. Вельмі хочацца, каб у сценах замка загучала музыка Сярэднявечча, а, магчыма, нават і сучасная.

Часткай праекта стануць канцэрты маладых музыкаў, якія займаюцца акадэмічнай творчасцю. Гэта серыя канцэртаў будзе называцца «Вытокі — юным талентам». Музыкі пазмагаюцца за галоўны прыз — «Залатую Грамату Мірскага замка» — яго ўручаць напрыканцы года. «Вельмі хацелася б, каб мы адкрывалі маладыя імёны, — дадаў Аляксандр Лойка. — Мы прадаставім пляцоўку маладым, таленавітым людзям, якіх пастараемся раскруціць дзякуючы нашаму музычнаму праекту».

— Сёлета спаўняецца 500 гадоў беларускаму кнігадрукаванню, таму для правядзення канцэртаў нам хацелася знайсці месца з адпаведнай атмасферай і гісторыяй. Акурат такім аказаўся Мірскі замак, — расказаў музычны кіраўнік фэсту, дырыжор і фагатыст Аляксей Фралоў. — Разам з дырэктарам намі быў прыдуманы фэст «LUX MІRUM», па-лацінску гэта азначае «Святло Міру». Мірскі замак заўсёды выпраменьваў культуру, бо гэта было адметнае месца заўжды, з часоў яго заснавання 500 гадоў таму.

У наступную нядзелю ў замку адбудзецца канцэрт з удзелам першай віяланчэлі Вялікага Тэатра Беларусі — Аляксея Афанасьева. 2-га красавіка адбудзецца канцэрт «Замак Рэнесансу і Барока» з удзелам саліста Дзмітрыя Капілава і квартэта трамбаністаў Вялікага Тэатра. Адной з самым арыгінальных дзей стане канцэрт «Падмуркі…» у сутарэннях замка — архаічную і сярэднявечную музыку выканае спецыяльна запрошаны госць, прагучаць архаічныя інструменты, легенды і гісторыі пра іх.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

10 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

10 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

12 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

12 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

12 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

16 часов ago