Categories: Падзеі

Па Гродзеншчыне

Прайшла “Прамая тэлефонная лінія”

“Штогод каля двухсот кіламетраў мясцовых дарог будзем рамантаваць і будаваць новыя”. Пра гэта старшыня абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў заявіў у час суботняй “Прамой тэлефоннай лініі” ў аблвыканкаме. Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары вобласці, тычыліся стану дарог.

Аб тым, што колькасць зваротаў на суботнія “Прамыя тэлефонныя лініі” зніжаецца, гавораць лічбы. Калі за дзевяць месяцаў мінулага года на іх звярнуліся 2 226 жыхароў вобласці, то ў гэтым годзе – 1 635 чалавек. Найбольшая колькасць званкоў — з Ваўкавыскага, Лідскага, Шчучынскага і Навагрудскага раёнаў.

“150 ідэй для настаўнікаў”

Фестываль педагагічных ідэй “Ступені майстэрства” шосты раз прайшоў у Гродне. Як выкарыстоўваць настольныя гульні на ўроках? Ці можна з дапамогай буктрэйлераў павысіць цікавасць да літаратуры, а з дапамогай сінквейна развіць мову? Што такое казкатэрапія і якія незвычайныя тэхнікі малявання карысныя дзецям? Гэтыя і многія іншыя тэмы абмеркавалі педагогі на шостым адкрытым раённым фестывалі педагагічных ідэй, які праводзіў аддзел адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёна Гродна. У гэтым годзе вопытам работы з калегамі падзяліліся больш за 150 педагогаў. Прыкладна пяцьсот чалавек сталі ўдзельнікамі фестывалю: выхавальнікі дзіцячых садоў, настаўнікі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі.

Чэмпіянат па лёгкаатлетычным кросе

На нацыянальным чэмпіянаце і першынстве Беларусі па лёгкаатлетычным кросе, які праходзіў у Парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі алімп”, зборная каманда Гродзенскай вобласці заняла другое месца,.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел наймацнейшыя бегуны краіны розных узроставых груп. Залік праводзіўся па двух лепшых спартсменах у забегах на дыстанцыях ад аднаго да васьмі кіламетраў. Упершыню на гэтым турніры была апрабавана новая двухкіламетровая траса з серыяй перашкод і зацяжным уздымам. Па выніках нацыянальнага чэмпіянату будзе сфарміравана зборная каманда Беларусі, якая прыме ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы па лёгкаатлетычным кросе ў Славакіі.

Грэка-рымская барацьба

11 лістапада 2017 года ў моладзевым цэнтры “Гродна” па вуліцы Савецкай праходзіць матчавая сустрэча зборных каманд ЗША і горада Гродна па грэка-рымскай барацьбе. Праводзіцца 7 паядынкаў. Супраць каманды ЗША выступяць наймацнейшыя барцы Гродзеншчыны: Павел Лях, Аляксандр Грабовік, Радзік Куліеў, Саслан Даураў, Валерый Паленскі і іншыя.

Па матэрыялах газеты “Гродзенская праўда”

administrator

Recent Posts

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

2 часа ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

2 часа ago

«Жатва без потерь и сохранение урожая». Константин Бурак о первостепенных задачах аграриев

Уборочная кампания без потерь и сохранение урожая - первостепенные задачи не только для аграрного сектора,…

2 часа ago

Министры, местная вертикаль и дипломаты. Подробности кадрового дня у Александра Лукашенко

Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 июля рассмотрел кадровые вопросы. Глава государства назначил: Ольшевского Вадима Ивановича-…

3 часа ago

Как часто в Гродненской области распоряжаются досрочно семейным капиталом

По состоянию на 1 июля в Гродненской области было принято 12,1 тысячи решений о досрочном…

6 часов ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

7 часов ago